Цэнтральныя касцёлы Мінска ў нядзелю: без святла і трансляцыі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Імшу ў Чырвоным касцёле праводзілі пры свечках
У нядзелю 23 жніўня ў Чырвоным касцёле Мінска (рымска-каталіцкая парафія св. Сымона і св. Алены) каля 13.00 знікла электраэнергія. Камунальныя службы патлумачылі, што адзін з цэнтральных сталічных касцёлаў, адкуль вядзецца пастаянная анлайн-трансляцыя святых Імшаў, застаўся без электрычнасці «ў выніку пазаштатнай сітуацыі».
- Пры адсутнасці электрычнасці і святла святыя Імшы адбываліся пры свечках, а трансляцыя не вялася. Пазней электраэнергія з’явілася, трансляцыя была адноўлена, - паведамілі на старонцы парафіі.
Таксама ў нядзелю трансляцыю па дзяржаўнаму беларускаму радыё святой Імшы з катэдральнага касцёла у 8.15 не пусцілі ў эфір, паведаміў на сваёй старонцы кс. Аляксандр Улас. Нядзельную святую Імшу па радыё вернікі не пачулі ўпершыню за шмат гадоў. Афіцыйна, гэта здарылася «па тэхнічных прычынах».
Related items
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску засталося паўгода? Што пра гэта думаюць вернікі
-
Святар адказаў на крытыку па рэстаўрацыі касцёла ў Жупранах
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе