BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пасяджэнне камісіі па абароне непаўналетніх прайшло ў Ватыкане

3 мая 2014 г. у Ватыкане закончылася першае пасяджэнне Папскай камісіі па абароне непаўналетніх.

Новая структура Апостальскай Сталіцы была створана па ініцыятыве Святога Айца 22 лютага 2014 г. У яе ўваходзяць 5 свецкіх асоб і 3 прадстаўнікі духавенства – эксперты ў псіхалогіі, праве, тэалогіі, этыцы, камунікацыі і іншых навуках. Мэтай першай сустрэчы было абмеркаванне статута камісіі і яе кампетэнцый. Падчас брыфінгу з журналістамі, які прайшоў у Зале Друку Апостальскай Сталіцы, члены структуры выказалі салідарнасць з ахвярамі сексуальных злачынстваў і адзначылі, што лічаць прыярытэтным у сваёй працы дабро кожнага дзіцяці ці дарослага, якія падвергліся насіллю.

Члены камісіі абмеркавалі магчымасць пашырэння яе складу за кошт членаў з іншых геаграфічных зонаў, а таксама з іншымі кампетэнцыямі. Яны сустрэліся з прадстаўнікамі розных ватыканскіх дыкастэрый і структур: ад Дзяржсакратарыяту і Кангрэгацыі Веравучэння да Ватыканскай жандармерыі і прадставяць папе Францішку вынікі сваёй працы.

Адзначаецца, што камісія не будзе займацца разглядам асобных выпадкаў злоўжыванняў, але распрацоўкай дырэктываў для гарантавання выканання "абавязку адказнасці" і “найлепшых практыкаў”. Яна прапануе магчымыя шляхі прыцягнення ўвагі да праблемы сексуальных злоўжыванняў і наступстваў выкліканых недахопам уважлівасці, не выяўлення падазраваных у злачынствах і адсутнасцю клопату аб ахвярах і іх сем’ях.

Радыё Ватыкана

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць