Молімся за журналістаў. Біскуп Касабуцкі - пра сітуацыю з TUT.BY
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Малітва - гэта вялікая моц, нагадаў каталіцкі іерарх
- Заклікаю да моцнай малітвы за ўсіх тых, каго ў сённяшнія часы, у XXI стагоддзі, пераследуюць за праўду, за веру, за быццё сапраўдным чалавекам, - напісаў на сваёй старонцы ў сацсетцы беларускі каталіцкі біскуп Юрый Касабуцкі. Ён нагадаў, што малітва - гэта вялікая моц, якая дае сілы вытрымаць ў любых жыццёвых сітуацыях.
- Молімся за ўсіх журналістаў, асабліва за каманду tut.by у гадзіну выпрабаванняў, - адзначыў біскуп Касабуцкі і абнавіў сваю аватарку, дадаўшы лагатып салідарнасці з выданнем.
18 траўня ў офіс буйнейшага незалежнага інтэрнэт-партала Беларусі прыйшлі з ператрусам, узбуджана крымінальная справа, вядома як мінімум пра 13 затрыманых супрацоўнікаў рэдакцыі.
Тым часам на платформе petitions.by з'явіўся калектыўны зварот з патрабаваннем спыніць ціск на партал tut.by і разблакаваць яго, забяспечыць права журналістаў на працу. За паўдні петыцыю падпісалі ўжо некалькі тысяч чалавек.
Media
Related items
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю
-
У Мінску на каталіцкіх могілках пачалі ўзводзіць яшчэ адзін будынак
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку