BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Будслаў - апошнія навіны: што з дахам, колькі грошай сабралі, што будзе на фэсце

Нацыянальны санктуарый наведаў старшыня Мінаблвыканкама

Аб актуальнай сітуацыі ў Нацыяльнальным санктуарыі ў Будславе і дзеяннях па аднаўленню святыні паведамілі ў Медыйнай групе пры спецыяльнай Камісіі.

19 мая, праз тыдзень пасля пажару ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, адбылося чарговае паседжанне Спецыяльнай камісіі па ліквідацыі наступстваў гэтага пажару. У складзе камісіі - восем асоб, старшыня - біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Ён паведаміў, што правёў сустрэчу ў Міністэрстве культуры, падчас якой былі абмеркаваны сумесныя дзеянні ў аднаўленні касцёла, а таксама - з міністрам культуры Анатолем Маркевічам. Падчас спаткання абмярковаўліся супрацоўніцтва і дапамога ў хуткім атрыманні адпаведных дазволаў, узгадненняў па такім значным аб’екце, а таксама - хадайніцтва аб дапамозе і супольных дзеяннях па рэканструкцыі святыні.

На паседжанні вырашылі звярнуцца ў замежныя касцёльныя арганізацыі з просьбай аб фінансавай дапамозе, а таксама актывізаваць малітоўную дзейнасць. У прыватнасці, 2-га чысла кожнага месяца у Нацыянальным санктуарыі будзе цэлебравацца святая Імша ў інтэнцыі ўсіх дабрадзеяў і ахвярадаўцаў, хто малітваю, працаю і пасільнымі ахвяраваннямі дапамагае ў адбудове Нацыянальнага санктуарыя.

На фэсце ў Будславе ў ноч на 3 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Алег Буткевіч будзе цэлебраваць святую Імшу ў інтэнцыі падзякі за захаванне цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. У кастрычніку, месяцы малітвы на Ружанцы, у парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі штодзённае ружанцовае набажэнства будзе прысвечана адбудове будслаўскай святыні.

У той жа дзень, 19 мая, Нацыянальны санктуарый наведаў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын. Паводле яго, да канца мая спецыялісты павінны выдаць сваё заключэнне адносна стану святыні, каб мець магчымасць распачаць праектныя працы па адбудове касцёла. Зыходзячы з высноў камісіі, пасля зключэння будзе абраны генпадрадчык для рамонтных работ. Пастаўлена задача распрацаваць праект часовага забеспячэння даху святыні і на працягу чэрвеня рэалізаваць гэта забеспячэнне.

За тыдзень пасля пажару ў Будславе пры дапамозе кваліфікаваных спецыялістаў валанцёраў практычна расчышчаны ад попелу і тэхнічнага смецця дах святыні, прылеглая тэрыторыя, праведзена папярэдняя ўборка ўнутры касцёла, адбываецца прасушка аргана, алтара, лавак. Прыватныя і юрыдычныя асобы ўжо пералічылі на аднаўленне санктуарыя звыш 400 тысяч рублёў. Нагадаем, зрабіць ахвяраванні можна наступнымі спосабамі >

Ацэньваюць пашкоджанні святыні і даваць парады па метадах іх вырашэння будзе навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Будрэканструкцыя». Навуковым кіраўніком прызначаны Андрэй Карпук. Бліжэйшыя планы такія: да канца мая даць папярэдняе заключэнне па ацэнцы агнявога ўздзеяння і рэкамендацыі; затым праекціроўшчыкам спатрэбіцца час на падрыхтоўку дакументацыі і могуць пачацца сур’ёзныя працы. Больш падрабязна – на старонцы https://budslau.by/naviny/dyrektar-budrekanstruktsyya-budslauski-kastsjol-treba-terminova-nakryvats

У сераду, 26 мая, у Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму актуальнай сітуацыі ў будслаўскім санктуарыі.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць