BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі: адносіны з католікамі – “ні холадна, ні горача”

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел лічыць, што Праваслаўная Царква і Каталіцкі Касцёл у Беларусі будуюць добрыя ўзаемаадносіны.

Пра гэта ён паведаміў журналістам 13 мая 2014 г., перадае “БЕЛТА”. “З Рыма-каталіцкім Касцёлам у нас выстройваюцца добрыя адносіны. Гэта шматвекавая традыцыя. Часам яны былі больш цёплымі, часам адбываецца астуджэнне”, - растлумачыў іерарх. “Сёння адносіны з католікамі ў Беларусі – ні холадна, ні горача. Добрыя, спакойныя ўзаемаадносіны. Мы не ўмешваемся ў справы адзін аднаго”, - дадаў ён.

Прадстаяцель нагадаў, што на пачатку чэрвеня бягучага года ў Мінску запланавана правядзенне праваслаўна-каталіцкага форуму, які ўяўляе сабой нефармальную пляцоўку для зносін іерархаў дзвюх канфесій. “Гэта будзе экуменічная сустрэча, там не будзе экуменічнай малітвы, якая можа ўстрывожыць людзей. Гаворка будзе ісці аб хрысціянскіх каштоўнасцях”, - распавёў Мітрапаліт Павел.

Ватыканскае радыё.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць