З інтэнцыяй аб супакоі. Упершыню пройдзе пілігрымка беларусаў замежжа
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Маршрут сімвалічны - з Варшавы да санктуарыя на мяжы з Беларуссю
Абвешчана аб правядзенні першай пешай пілігрымкі беларусаў замежжа. Яна запланавана ў Польшчы на 24-30 ліпеня. За 7 дзён удзельнікі пройдуць каля 200 кіламетраў - з Варшавы да санктуарыя ў вёсцы Кастамлоты на мяжы з Брэсцкай вобласцю Беларусі.
«Сёлета будзем маліцца і разважаць пра супакой. Больш дэталёвая інфармацыя будзе дадавацца», - паведамілі арганізатары з каталіцкай супольнасці беларусаў у Варшаве. Дакладны маршрут і праграма пакуль у стадыі распрацоўкі.
У Кастамлотах знаходзіцца санктуарый падляшскіх мучанікаў - сялян, грэка-католікаў, якія загінулі ад расійскага войска ў 1874 годзе пры абароне сваёй уніяцкай царквы ад ператварэння яе ў праваслаўную ў час ліквідацыі Брэсцкай уніі на Падляшшы.
Запіс у пілігрымку ўжо трывае па спасылцы > Кантакты для пытанняў і прапаноў: Арцём Ткачук і кс. Вячаслаў Барок.
Нагадаем, у Беларусі цяпер праходзіць рэгістрацыя на традыцыйныя пілігрымкі ў Будслаў. Аднак не ўсе з іх будуць адноўлены пасля двухгадовага перапынку. У прыватнасці, паведамляецца аб тым, што не адбудзецца пілігрымка з Ліды.
Related items
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле