Вернікі ў Мінску пачалі малітву ля сцен закрытага Чырвонага касцёла
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Выбіты два вакна, з храма забралі кампутары
Увечары 26 верасня група каталіцкіх вернікаў у Мінску малілася на Ружанцы ля сцен закрытага Чырвонага касцёла (парафія святога Сымона і святой Алены). Плануецца, што малітва будзе штодзённай.
Тым часам з'явіліся новыя падрабязнасці дзіўнага здарэння, пасля якога ўлады абвясцілі аб закрыцці касцёла. Нагадаем, паводле афіцыйнай версіі, у храме загарэлася электраправодка і здарыўся невялікі пажар, які пашкодзіў маёмасць на плошчы 20 кв. метраў. Аднак парафіяне распавялі аб тым, што перад з'яўленнем дыму быў чутны грукат ці нават выбух, а пазней высветлілася, што ў касцёле выбіты два вакна – у закрыстыю. Не выключана, што гэта маглі зрабіць пажарныя дзеля тушэння агню – як раз там засталіся сляды, верагодна, ад вады. Але, як вядома, праводку нельга тушыць вадой - па тэхніцы бяспекі.

Ля касцёла бачылі АМАП, а следчыя, якія прыбылі разам з пажарнымі, забралі з храма кампутары і дадзеныя з сістэмы відэаназірання. Па-ранейшаму афіцыйна не паведамляецца пра падрабязнасці здарэння, таму не хапае фактаў, каб меркаваць пра інцыдэнт. Вернікаў запрашаюць да малітвы аб вяртанні касцёла для патрэбаў парафіі.
Related items
-
Уваход у касцёл – праз кантроль міліцыі. Такое было ў Смаргоні
-
Квіткі ў касцёл раскупілі за хвіліны. Храм у Брэсце ператвараюць у канцэртную залу: меркаванні і пытанні вернікаў
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
На новы навучальны год дабраславілі ў касцёлах Беларусі – топ-5 фота і відэа