Дзе глядзець онлайн-трансляцыю Імшы на Раство-2022 ў інтэрнэце і на ТБ?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Прамыя трансляцыі будуць даступныя з мінскіх касцёлаў і Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе
Чырвоны касцёл у Мінску застаецца закрытым і таму трансляцыя святой Імшы адсюль спынена, але можна далучацца анлайн да малітвы ў іншых касцёлах. Нагадаем, наведванне святой Імшы ў свята Божага нараджэння, 25 снежня, з'яўляецца абавязковым для католікаў. Аднак з-за адсутнасці такой магчымасці або з прычыны хваробы вернікі запрашаюцца да ўдзелу ў свяце праз інтэрнэт, радыё або тэлебачанне.
Ніжэй пададзены спасылкі на трансляцыі з мінскіх касцёлаў Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (24 снежня – 19.00 (на польскай мове), 21.00 і 23.00 (па-беларуску). 25 снежня – 8.15, 10.00, 11.30, 13.00, 18.30 і 20.00) і Святога Яна Евангеліста, а таксама – з Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе (24 снежня – 22.00, 25 снежня – 12.00).
Дзяржаўнае тэлебачанне пакажа прамую трансляцыю вігілійнай святой Імшы на Божае Нараджэнне на канале «Беларусь 1» 24 снежня ў 21.45 (з Магілёва), а затым – святой Імшы з Ватыкана з удзелам Папы Рымскага Францішка.
Media
Related items
-
Штучны інтэлект склаў пропаведзь, распавёў пра Вялікі пост і Чырвоны касцёл
-
Ноч у касцёле правяла моладзь Мінска. Што там адбывалася: відэа
-
«Стаіш і разважаеш, дзе столькі ўзяць?». На «Радыё Марыя» распавялі, у якую суму абыходзіцца іх праца
-
Па просьбе ўладаў у касцёлах памоляцца «аб прымірэнні і аб’яднанні жыхароў Беларусі»
-
У Нямеччыне вырашылі благаслаўляць аднаполыя саюзы – Ватыкан супраць