Да пробашча Чырвонага касцёла, які жыве без электрычнасці, прыйшлі праваслаўныя – каб узяць святло
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Святар жыве ў плябаніі закрытага касцёла пры свячах і мае асаблівае святло, якое перадаў праваслаўным вернікам, у тым ліку – расійскім
Не толькі мінулагодні Бэтлеемскі агонь, які захаваўся пры тушэнні пажару цудоўным чынам, ёсць цяпер у плябаніі закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску. 20 снежня каталіцкія скаўты завіталі да пробашча Уладзіслава Завальнюка, які жыве без электрычнасці пры газавых лямпах, і прынеслі для парафіі сёлетні Бэтлеемскі агонь міру.

А назаўтра да каталіцкага святара прыйшлі праваслаўныя скаўты, якія традыцыйна бралі з Чырвонага касцёла гэты сімвал Божага нараджэння. Ксендз Уладзіслаў і цяпер падзяліўся з гасцямі Бэтлеемскім агнём міру, які будзе перададзены праваслаўным прыходам Гродзенскай епархіі, а таксама – прыходам у Расіі, паведамляе парафія святога Сымона і святой Алены.

Related items
-
Яшчэ раз пра крэмацыю: як пахаваць прах па-хрысціянску, адказалі ў Касцёле
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Каталіцкаму святару ў Беларусі вынеслі прысуд
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?