Logo
Print this page

Радасць, спевы: як сустракаюцца пакаленні парафіян закрытага Чырвонага касцёла

Храм парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску закрыты ўжо амаль пяць месяцаў [кранальнае відэа]

Плябанія – асобны будынак, дзе жывуць святары, – застаецца месцам, дзе збіраюцца на малітву парафіяне закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску. Па-ранейшаму ў будынку няма электрычнасці, вады і ацяплення, таму цяпер, у маразы, такія малітвы адбываюцца ў экстрэмальных умовах.

Аднак вернікаў гэта не палохае, хоць і даводзіцца абуваць валёнкі. Як паведамляюць парафіяне, яны працягваюць збірацца ў плябаніі, у тым ліку на малітву Ружанца ў першыя суботы месяца – разам з дзецьмі. Уражаннямі дзялілася адна з верніц:

«Чырвоны касцёл трымаецца. Нягледзячы на мароз і холад у плябаніі, нас становіцца з кожным разам болей. Якімі словамі можна ахарактарызаваць гэту першую суботу месяца? Вельмі простымі: смех, радасць, малітва, спевы, торцік... Пара ідзе з маленькіх роцікаў... Зябка, холадна і цёмна, але ж дома! Маці Марыя ўсмешкай з абраза асвеціць спатканне і ахіне ў цёплых пяшчотных абдымках».

Кранальнае відэа з плябаніі з'явілася 16 лютага. Дзве верніцы, прадстаўніцы розных пакаленняў, моляцца перад абразом Божай Маці – кожная адначасова ў дзвюх розных формах: спевам пад гітару і на каленях з малітоўнікам і свечкай.

Media

Last modified onПятніца, 17 Люты 2023 19:42
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.