Езус арыштаваны – у Беларусі ў Вялікі чацвер моляцца за несправядліва зняволеных
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У гэты дзень перад цямніцай у касцёлах адбываецца адарацыя – да позняга вечара, а ў некаторых парафіях і на працягу ўсёй ночы вернікі моляцца перад нявінна зняволеным Сынам Божым.
Увечары 6 красавіка, у Вялікі чацвер, пасля святой Імшы Вячэры Пана, у касцёлах Цела Хрыста ў Эўхарыстыі пераносіцца з табэрнакулюма ў сімвалічную цямніцу. Гэта нагадвае пра арышт і зняволенне Езуса пасля здрады аднаго з Ягоных апосталаў – Юды Іскарыёта. Католікі пачынаюць перажываць Муку Хрыста, якую Гасподзь цярпеў дзеля адкуплення кожнага чалавека, і Смерць на Крыжы, за якой паследавала Ўваскрасенне Хрыстова. Вялікдзень католікі адзначаць 9 красавіка.
Перад цямніцай адбываецца адарацыя – да позняга вечара, а ў некаторых парафіях і на працягу ўсёй ночы вернікі індывідуальна моляцца перад нявінна зняволеным Сынам Божым, які цярпеў збіццё і здзекі.

Падчас гэтай адарацыі, па ініцыятыве некаторых вернікаў, у прыватным парадку яны будуць маліцца таксама за несправядліва зняволеных у Беларусі. Сярод тых, хто цяпер знаходзіцца за кратамі ў чаканні суду, або ўжо асуджаны па крымінальных і адміністрацыйных артыкулах, ёсць шмат каталіцкіх, праваслаўных вернікаў, хрысціян пратэстанцкіх канфесій.
Яны пазбаўленыя магчымасці святкаваць Вялікдзень у храмах і сваіх сем'ях. Пры гэтым тысячы зняволеных па палітычна матываваных справах абмежаваныя ў перапісцы з сябрамі, перадачах, церпяць асабліва жорсткія ўмовы ўтрымання.
Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >
Да малітвы аб хутчэйшым вызваленні вязняў, Божых ласкаў для іх, дапамогі і апекі Божай Маці, а таксама навяртання тых, хто чыніць зло, запрашаюцца ўсе неабыякавыя – асабліва падчас адарацыі перад Езусам у цямніцы.
Related items
-
Расійскі арцыбіскуп патлумачыў прычыну сваёй адстаўкі, але не гэта галоўнае
-
Пакінуць Беларусь вымушаныя кусташ санктуарыя ў Браславе і яшчэ двое польскіх святароў
-
Толькі ў адной дыяцэзіі Беларусі католікам дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі