«Адчуваю патрэбу перапрасіць усіх». Біскуп адрэагаваў на сюжэт пра асуджанага святара
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Адкрытая размова пра самыя складаныя сітуацыі можа стаць спосабам евангельскага аздараўлення, падкрэсліў іерарх, які ўдзяляў святарскае пасвячэнне ксяндзу Дзянісу Бразінскаму.
Генеральны вікарый Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі на сваёй старонцы ў Instagram пракаментаваў сюжэт, які выйшаў на дзяржаўным тэлебачанні, пра асуджанага за п'янае ДТЗ святара. (Падрабязнасці: Не скажаш сам – скажа хтосьці, і будзе горш. Маўчанне Касцёла пра яго праблемы выкарыстоўваюць «другія»).
Гэта трагедыя для іерарха не чужая – менавіта біскуп Аляксандр у 2016 годзе ўдзяляў святару прэзбітарскае пасвячэнне.
«Адказваючы на шматлікія пытанні з вашага боку аб рэпартажы пра кс. Дзяніса Бразінскага, скажу наступнае. Многіх з нас закрануў гэты рэпартаж, які быў паказаны на беларускім тэлебачанні. Убачанае выклікала многа эмоцый і розныя пытанні. Адчуваю патрэбу перапрасіць усіх, хто праз гэтую сітуацыю адчувае сябе збянтэжаным і аслабленым у сваёй веры», – адрэагаваў іерарх.
Ён адзначыў, што асабліва спачувае блізкім, родным, знаёмым, прыяцелям і ўсім неабыякавым людзям, якія аплакваюць трагічную смерць Міхала (які загінуў пасля аварыі, учыненай святаром).
«Немагчыма жыць паўнатой Евангелля, не дасягнуўшы праўды ва ўсіх вымярэннях. Гэта значыць, што адкрытая размова пра самыя складаныя сітуацыі, такія як і гэта, на шляху веры і любові можа стаць спосабам евангельскага аздараўлення», - падкрэсліў біскуп.
Related items
-
Сітуацыя: католікаў абавязалі адрамантаваць касцёл, якім не карыстаюцца, каб аддаць яго дзяржаве
-
Рэкордная колькасць чалавек далучылася да Каталіцкай царквы ў Маскве
-
Як прайшло ў цэнтры Мінска масавае шэсце католікаў – адметнасці
-
Асаблівы выпадак: вайсковы аркестр суправадзіў каталіцкую працэсію ў Віцебску
-
Святар на Магілёўшчыне раздаў сваю маёмасць парафіянам: «Добра не мець нічога, акрамя дзвюх вопратак»