Пілігрымку да закрытага камуністамі касцёла ў Рагачове правялі католікі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Аднавіць 110-гадовы храм, у якім пасля закрыцця зрабілі зернесклад і вытворчыя цэхі, дагэтуль не атрымліваецца.
17 чэрвеня адбылася XIII пешая пілігрымка каталіцкіх вернікаў са Жлобіна ў Рагачоў, да старадаўняга касцёла святога Антонія Падуанскага. Нядаўна ў Каталіцкай царкве як раз адзначалі дзень памяці святога Антонія. Па трасе паміж райцэнтрамі вернікі пераадолелі шлях у 25 кіламетраў.
У пілігрымцы прынялі ўдзел звыш 30 чалавек - са жлобінскай парафіі Маці Божай Каралевы Сусвету, а таксама вернікі з Гомеля.
Паўразбураны храм рымска-каталіцкай парафіі святога Антонія Падуанскага ў Рагачове ўжо працяглы час спрабуюць аднавіць. Касцёл унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Храм быў асвечаны 6 жніўня 1912 года і дзейнічаў да 30-х гадоў мінулага стагоддзя, затым касцёл закрыла камуністычная ўлада.
У ім быў размешчаны зернясклад, потым цэх па вытворчасці напояў і марожанага. У 1940 годзе адбыўся пажар, згарэў дах і драўляныя канструкцыі. Чорную справу давяршыла вайна: падчас вызвалення Рагачова ад фашыстаў у храм трапіла некалькі снарадаў. Пасля Перамогі ў касцёле дзяжурыў пажарны пост, затым працаваў хлебазавод.
У 70-х гадах будынак зноў пачатак пуставаць. З пачаткам гарбачоўскай «перабудовы» мясцовыя краязнаўцы паспрабавалі ўзняць пытанне аб рэстаўрацыі храма, але беспаспяхова. У 2000 годзе Рагачоў наведаў кардынал Казімір Свёнтэк, і касцёл быў перададзены мясцовай каталіцкай парафіі. А праца па рэстаўрацыі нарэшце пачалася ў 2003 годзе. Аднак мясцовыя парафіяне па-ранейшаму моляцца ў капліцы.
Відэа: instagram.com/neo_bel/
Media
Related items
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар
-
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне
-
Пачынаецца новы этап рэканструкцыі Чырвонага касцёла ў Мінску. Пра што гэта сведчыць?
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась