9 месяцаў як зачынены Чырвоны касцёл: вернікі завяршылі «самую моцную малітву» і выйшлі ў пілігрымку
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Побач з пячаткай хтосьці ўставіў у зачыненыя дзверы вянок з кветак – ў парафіі Святога Сымона і Святой Алены не губляюць надзею, што ім вернуць храм.
Апошнюю святую Імшу ў мінскім Чырвоным касцёле цэлебравалі 25 верасня 2022 года. У наступную ноч у храме адбыўся пажар пры дзіўных абставінах, пасля якога ўлады абвясцілі аб закрыцці касцёла. 26 чэрвеня спаўняецца 9 месяцаў з таго моманту, як дзверы храма былі апячатаныя. Па-ранейшаму не паведамляецца ні пра расследаванне інцыдэнту, ні пра рамонт – афіцыйнай прычынай закрыцця касцёла была названая неабходнасць у аднаўленчых працах.
Побач з пячаткай хтосьці ўставіў у зачыненыя дзверы вянок з кветак – вернікі парафіі Святога Сымона і Святой Алены не губляюць надзею, што ім вернуць храм. Тым больш, яны толькі што завяршылі ў гэтай інтэнцыі Пампейскую навэну, якая доўжыцца 54 дні і лічыцца безадмоўнай, «самай моцнай малітвай».

А зараз пешая пілігрымка адправілася ў Будслаў — пробашч ксёндз Уладзіслаў Завальнюк блаславіў групу вернікаў, якія панясуць да Апякункі Беларусі Маці Божай Будслаўскай малітву аб вяртанні храма. Падчас пілігрымкі, арганізаванай парафіяй Святога Сымона і Святой Алены сумесна з супольнасцю «Легіён Марыі», вернікі пройдуць пешшу каля 120 кіламетраў.

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >
Дарэчы, 26 чэрвеня з Мінска выйдзе яшчэ адна пешая пілігрымка – ад архікатэдральнага касцёла. Таксама ў гэты дзень стартуюць і іншыя пілігрымкі, а зараз паломнікі ўжо ідуць у Будслаў з Ліды, Баранавічаў, Смаргоні.
Related items
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны
-
Каталіцкі святар у Беларусі сустрэў Пасху за кратамі і працягвае знаходзіцца ў зняволенні
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2026 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»