BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Шукаць адказы, маліцца за народ: пілігрымка беларусаў замежжа выйшла ў шлях

«За святароў, збітых пры ператрусе ў катэдральным касцёле Мінска, за тых, хто пакутуе ад пераследу, за ўсіх хрысціян» – з якімі інтэнцыямі ўдзельнікі адправіліся да мяжы Беларусі.

Другая пешая пілігрымка беларусаў замежжа 22 ліпеня пачалася ў Польшчы. За 7 дзён пілігрымы пераадолеюць 210 кіламетраў з Варшавы да санктуарыя ў вёсцы Кастамлоты на мяжы з Беларуссю.

Каардынатар пілігрымкі Арцём Ткачук распавёў, што ў шлях выйшлі 30 чалавек, і адзначыў, што ўдзельнікі сабраліся з розных куткоў Беларусі, а цяпер жывуць у розных рэгіёнах Польшчы. Пілігрымка «дарослая»: яе аснову складаюць працуючыя людзі, якія ўзялі адпачынкі спецыяльна для таго, каб адправіцца ў пілігрымку:

«Людзі прыязджаюць, бо хочуць маліцца. У шляху мы молімся за ўвесь наш народ, за Касцёл, які моцна церпіць цяпер, за ўсіх хрысціянаў у Беларусі, якія пакутуюць ад пераследу, за тых, хто цяпер знаходзіцца ў зняволенні і дае сведчанне сваёй веры. За праўду для нашага народа, вызвалення ад зла».

Паводле іншых удзельнікаў, перад выхадам у шлях яны даведаліся пра тое, што ў мінскім архікатэдральным касцёле пры нядаўнім ператрусе былі збітыя святары, а ў Лідзе, па невядомай пакуль прычыне, арыштавалі пробашча касцёла. Таму таксама і ў іх інтэнцыях пілігрымы адправіліся ў шлях.

Духоўны кіраўнік пілігрымкі – ксёндз Вячаслаў Барок. Кожны дзень шляху будзе мець тэмы духоўнага разважання. Адна з такіх тэм – перашкоды і выпрабаванні на жыццёвай дарозе: чаму Бог дапускае войны, турмы, пераслед, вымушаную эміграцыю.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Таксама пілігрымы ў дарозе будуць шукаць адказы на пытанні па тэме падзелаў і адзінства, шляху праўды і любові, разважаць над тым, ці з'яўляецца эміграцыя тупіком: дзеля чаго многія цяпер знаходзяцца ў пэўнай краіне, а не на Радзіме ці ў іншым месцы, якая лакальная місія кожнага.

Last modified onСубота, 22 Ліпень 2023 10:27
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць