«Руху не назіраецца». 10 месяцаў як зачынены Чырвоны касцёл у Мінску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Расійскія турысты пішуць пра тое, што ў храме «вядуцца рамонтна-аднаўленчыя работы пасля пажару». Ці так гэта?
25 ліпеня прайшло 10 месяцаў з таго часу, як у Чырвоным касцёле Мінска была цэлебравана апошняя святая Імша. У ноч на 26 верасня 2022 года ў храме адбыўся пажар пры дзіўных абставінах, пасля якога ўлады абвясцілі аб закрыцці касцёла. З таго часу дзверы храма застаюцца апячатаныя. Афіцыйнай прычынай закрыцця касцёла была названая неабходнасць у аднаўленчых працах, пасля завяршэння якіх храм абяцалі зноў адкрыць для вернікаў.
Што змянілася за гэтыя 10 месяцаў, якія работы праведзеныя і ці ёсць нейкія зрухі ў бок нібыта неабходнага аднаўлення касцёла? Кароткі адказ – нічога не змянілася.
Тады чаму мы зноў пра гэта пішам? Бо закрыццё храма застаецца адкрытай ранай, якая не можа не нагадваць пра сябе. Вернікі не могуць пагадзіцца з тым, што ў іх адабралі храм, тым больш не называючы сапраўдную прычыну гэтага.
«У касцёл па-ранейшаму нікога не пускаюць. Нейкіх бачных работ там не вядзецца. Былі размовы пра рамонт падвальных памяшканняў, але якога-небудзь руху не назіраецца», – распавяла Katolik.life верніца з парафіі Святога Сымона і Святой Алены.
Тое, што неабходнасць у рамонце не з'яўляецца галоўнай прычынай закрыцця храма, ускосна пацвярджае і маўчанне следства пра абставіны пажару ў касцёле. Нагадаем, у тую ноч чулі, як у храме разбілі вокны, а затым успыхнуў агонь. Але афіцыйнай прычынай тады назвалі ўзгаранне праводкі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Тым часам штодня ў сацсетках з'яўляюцца дзясяткі фота з Чырвоным касцёлам. Пераважна – на старонках расійскіх турыстаў, якія цяпер наведваюць Беларусь, захапляюцца прыгажосцю храмаў і шкадуюць, што не могуць зайсці ў Чырвоны касцёл.
Распавядаючы для сваіх сяброў пра храм, расійскія турысты пішуць пра тое, што там «вядуцца рамонтна-аднаўленчыя працы пасля пажару». Відавочна, указанне менавіта так тлумачыць прычыну закрыцця Чырвонага касцёла было дадзена гідам. Таму яшчэ раз адзначым, што ні паводле афіцыйнай, ні паводле неафіцыйнай інфармацыі, звестак пра тое, што ў храме вядуцца якія-небудзь працы, няма.
Related items
-
Святару з Валожына прад'явілі абвінавачванне – ён застаецца за кратамі
-
У касцёлах пачаліся незвычайныя службы – Рараты. Вось як яны праходзяць
-
Мама траіх дзяцей вядзе паблік з адным падпісчыкам. Для чаго?
-
Прадстаўнікі трох рэлігій памаліліся ў ізраільскім кібуцы, атакаваным баевікамі
-
Нечаканае ад папулярнага пісьменніка РФ: чытае Ружанец і размаўляе па-беларуску