Новыя мелодыі Смаргоні: у касцёле запусцілі сістэму гучання званоў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Святар выклаў відэа – у каментарах паспрабавалі закінуць яму абвінавачванні, але гараджане не паддаліся на правакацыю.
У смаргонскім касцёле запусцілі новую сістэму гучання званоў. Пра гэта выпусціў відэа пробашч каталіцкай парафіі Святога Архангела Міхала ксёндз Артур Ляшнеўскі. Ён распавёў, чаму так прыгожа сталі гучаць званы, што азначае іх мелодыя, а таксама паказаў і самі званы, і іх гучанне.
Відэа з'явілася ў мясцовым пабліку ў сацсетцы і выклікала шмат станоўчых рэакцый. Аднак у каментарах адзін з карыстальнікаў паспрабаваў справакаваць традыцыйную спрэчку пра нібыта злоўжыванне духавенствам матэрыяльнымі выгодамі вернікаў: маўляў, у жыхароў Смаргоні сабралі занадта шмат грошай на новыя званы.
Але гараджане не паддаліся на правакацыю і заступіліся за святара, патлумачыўшы, што духавенства пастаянна дае справаздачу перад парафіянамі за ўсе сабраныя ахвяраванні.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
А што тычыцца новага гучання званоў, то дзякуючы новай сістэме яны сталі выбіваць розныя мелодыі рэлігійных спеваў. Тройчы на дзень, па старажытнай традыцыі, званы пачалі выбіваць мелодыі, запрашаючы вернікаў на малітву «Анёл Панскі».
Media
Related items
-
Ні ў Маскве, ні ў Мінску, ні ў Заслаўі праваслаўнае духавенства не ўдзельнічала ў малітве аб адзінстве хрысціян
-
«Дарогу перайшлі тры зубры». Святар распавёў пра каляду, на якой «звяроў было больш за людзей»
-
Забарона абортаў у прыватных медцэнтрах у Беларусі выклікала рэзананс. Што могуць адказаць хрысціяне?
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў