Цудоўнае з глыбінкі: два прыгожых свята адзначылі католікі ва усходнім і заходнім рэгіёнах Беларусі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У Несутычах асвяцілі адноўленую капліцу. А ў Нараўлянскім раёне юбілей асвячэння касцёлаў святкавалі пад акампанемент трубы і скрыпкі – павіншаваць вясковых католікаў прыехаў старшыня райвыканкама.
Дзве падзеі, важныя для мясцовых каталіцкіх супольнасцяў, адбыліся 15-16 верасня ў рэгіёнах Беларусі. Аднак такія цудоўныя падзеі ўпрыгожваюць жыццё і ўсяго Каталіцкага касцёла краіны. Пра святочныя мерапрыемствы распавялі святары на сваіх старонках у сацсетках.
На ўсходзе, у Палескім рэгіёне – у Нараўлянскім раёне Гомельшчыны – адзначылі 25-годдзе кансэкрацыі касцёлаў у весцы Грушаўка і ў самім райцэнтры. Ксендз Януш Чарнамораў распавёў, што ўрачыстасці ўзначаліў Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец. На свята ў Грушаўцы прыехаў старшыня Нараўлянскага райвыканкама, які звярнуўся з прывітальным словам да прысутных.

Назаўтра ўрачыстасць у Нароўлі прайшла пад акампанемент электроннага аргана, скрыпкі і трубы. Таксама ў нараўлянскай святыні біскуп Казімір благаславіў новыя дубовыя алтарныя наставы і абразы, напісаныя ў незвычайнай тэхніцы – па дрэве пігментамі на яечнай эмульсіі.
А на Захадзе – ў вёсцы Несутычы Навагрудскага раёна Гродзеншчыны – адбылося асвячэнне адноўленай старадаўняй капліцы. Як мы ўжо распавядалі, у капліцы цудам захавалася драўляная фігура Езуса Хрыста XVIII стагоддзя, якую таксама аднавілі [фота].
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Тут урачыстасць узначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, распавёў пробашч навагрудскага касцёла ксендз Юры Жэгарын. Ніжэй – фотарэпартажы са святаў.
Media
Related items
-
«Адукаваны, дастойны». Якія чаканні ў грэка-католікаў Беларусі пасля змены кіраўніка
-
Каб знайсці грошы на рамонт касцёла ў Рэчыцы, на аўкцыён выставілі карціну
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю