BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Мінгарвыканкаме назвалі тэрміны, пасля якіх могуць адкрыць Чырвоны касцёл

Работы «не спыняліся ні на адзін дзень», заявіў чыноўнік, але ў парафіі не разумеюць, пра што гаворка.

Падчас прыёму грамадзян 25 кастрычніка намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Арцём Цуран адказаў на пытанне, калі будзе адкрыты для вернікаў Чырвоны касцёл. Каталіцкі храм святога Сымона і святой Алены ў Мінску зачынены ўжо роўна 13 месяцаў.

Пытанне задаў «прадстаўнік каталіцкай канфесіі», які прыйшоў на прыём, гаворыцца ў інфармацыі агенцтва «Мінск-Навіны».

«Рэканструкцыя храма вядзецца па плане, працы не спыняліся ні на адзін дзень, гэта можа пацвердзіць прысутны тут дырэктар КУП «Мінская спадчына» [дзяржпрадпрыемства, якому афіцыйна належыць будынак храма]. Падрыхтавана праектная дакументацыя, і ў першым квартале 2024 года павінны пачацца работы ў будынку. Пасля іх завяршэння будзе прынята рашэнне аб аднаўленні дзейнасці касцёла».

Katolik.life папрасіў аднаго з вернікаў Чырвонага касцёла, які валодае сітуацыяй, пракаментаваць такі адказ намесніка старшыні Мінгарвыканкама:

«Пра тое, што работы не спыняліся ні на адзін дзень, дзіўна чуць. Мы не бачылі практычна ніякіх работ. Гэта падобна на цынічны здзек над вернікамі і над здаровым сэнсам. Няўжо яны думаюць, што будуць жыць вечна, і Бог нічога не бачыць?»

Аб падрыхтоўцы дакументацыі паведамлялася і раней, таму з адказу не зразумела, якія і дзе работы вядуцца штодня, адзначаюць вернікі. Яны засмучаны тым, што згодна з планам уладаў атрымліваецца, што яшчэ мінімум паўгады храм будзе зачынены.

Нагадаем, 25 верасня 2022 года тут апошні раз цэлебравалі святую Імшу. У наступную ноч у святыні адбыўся пажар пры дзіўных абставінах, пасля якога ўлады абвясцілі пра тое, што далейшая эксплуатацыя будынка небяспечная, ён быццам бы мае патрэбу ў рамонце, і 26 верасня дзверы касцёла апячаталі.

З таго часу практычна нічога не змянілася – ніякія значныя рамонтныя работы ў будынку не праводзіліся, і яго дзверы па-ранейшаму апячатаныя. Была спроба выселіць парафію з адзінага памяшкання, якое ўдалося адстаяць – плябаніі, асобнага дома святароў пры касцёле, але пакуль яно застаецца адкрытым. Нягледзячы на тое, што ў будынку адключылі электрычнасць, цяпло і нават ваду, там пастаянна адбываюцца малітоўныя сустрэчы вернікаў.

Не былі прадстаўлены і вынікі расследавання інцыдэнту з загадкавым пажарам.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

На працягу ўсяго гэтага года штодня пробашч парафіі ксендз канонік Уладзіслаў Завальнюк абыходзіць зачынены касцёл з малітвай – чытае ўсе чатыры часткі Ружанца.

Last modified onЧацвер, 26 Кастрычнік 2023 11:14
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць