BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Па «прапанове» ўладаў католікам Беларусі прыйшлося згарнуць конкурс у гонар святога Язафата Кунцэвіча

Конкурсам абурыліся прарасійскія актывісты, якія назвалі святога «забойцам» – а насамрэч жорстка забілі яго самога. У выніку конкурс не адмянілі, але інфармацыю пра яго выдалілі.

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Саўміна Беларусі Аляксандр Румак адказаў на зварот прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай аб конкурсе ў гонар 400-годдзя пакутніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча. Конкурс быў абвешчаны Віцебскай дыяцэзіяй Рымска-каталіцкай царквы.

Прарасійскіх актывістаў абурыла ўшанаванне памяці гэтага святога, якога яны назвалі «маньякам-забойцам праваслаўнага народа». Аднак пра якія-небудзь забойствы, учыненыя Язафатам Кунцэвічам не гаворыцца нават на прапагандысцкіх расійскіх рэсурсах. Там абураюцца толькі актыўнай дзейнасцю арцыбіскупа па агітаванню пераходу вернікаў з праваслаўнай канфесіі ў грэка-каталіцкую (уніяцкую).

Больш за тое, насамрэч самога Язафата Кунцэвіча жорстка забілі прадстаўнікі праваслаўнай канфесіі. Ён імкнуўся знайсці шлях яднання католікаў і праваслаўных, і праз два стагоддзі пасля мучаніцкай смерці быў абвешчаны святым і затым пахаваны ў Ватыкане [+ меркаванне гісторыка] >

У лісце Румака гаворыцца, што «па прапанове органаў дзяржаўнага кіравання кіраўніцтвам Віцебскай дыяцэзіі РКЦ выдаленая інфармацыя з інтэрнэт-сайтаў catholic.by і catholicnews.by аб правядзенні конкурсу, а мерапрыемствы будуць праводзіцца выключна на тэрыторыі касцёлаў».

Мы праверылі – інфармацыя пра конкурс на гэтых афіцыйных парталах структур РКЦ сапраўды выдаленая.

У той жа час Румак указаў Бондаравай і іншым актывістам, што «пытанні шанавання святых адносяцца выключна да кампетэнцыі пэўнай канфесіі», а «рэлігійныя практыкі заслугоўваюць паважлівага стаўлення».

Язафат Кунцэвіч – святы беларускай зямлі, які пакінуў значны след у гісторыі Беларусі. Дзякуючы Кунцэвічу ў 1620 г., калі ён быў арцыбіскупам Полацкім, быў адноўлены Сафійскі Сабор. У 1613 г., будучы ігуменам манастыра ў Жыровічах, Язафат Кунцэвіч ініцыяваў будаўніцтва першай каменнай святыні з мэтай пашырэння культу абраза Маці Божай Жыровіцкай. Пазней гэты абраз у 1730 г., быў каранаваны залатымі папскімі каронамі, а сёння шануецца як святыня Праваслаўнай царквы. Вялікая заслуга Кунцэвіча ў тым, што ён імкнуўся знайсці шлях да яднання праваслаўных і католікаў.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

12 лістапада 1623 года раз'юшаны натоўп віцебскіх праваслаўных рынуўся ў дом Язафата Кунцэвіча. Біскуп выйшаў ім насустрач са словамі: «Дзеці мае, чаму вы напалі на мой дом?» Як сведчаць судовыя дакументы, забойцы двума ўдарамі бердыша рассеклі Ўладыку галаву, а потым «доўга нявечылі яго і пасля сьмерці». Цела Язафата скінулі з гары, а затым, прывязаўшы да ног і шыі цяжкія камяні, утапілі ў Дзвіне. Апроч таго, забойцы разрабавалі біскупскі палац, уніяцкія цэрквы і манастыры ды іншую маёмасць.

Last modified onЧацвер, 26 Кастрычнік 2023 15:03
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць