BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа заклікаў маліцца за Балканы і кітайскіх вернікаў

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 21 мая 2014 г. Пантыфік заклікаў вернікаў далучыцца да яго малітвы ў інтэнцыі ахвяраў паводкі ў Босніі і Герцагавіне і Сербіі.

“Няхай нашыя браты не адчуваюць недахопу ў нашай салідарнасці і канкрэтнай падтрымцы міжнароднай супольнасці”, - пажадаў Папа. Таксама Святы Айцец нагадаў, што 24 мая 2014 г. Касцёл будзе адзначаць успамін Маці Божай Успамогі Хрысціянаў, якая асаблівым чынам ушаноўваецца ў шанхайскім марыйным санктуарыі ў Шэшан.

“Прашу ўсіх вернікаў маліцца, каб праз заступніцтва Маці Успамогі католікі ў Кітаі працягвалі верыць, спадзявацца і любіць, і пры любых абставінах заставаліся зачынам гарманічнага суіснавання са сваімі суграмадзянамі”, - заклікаў Пантыфік.

Ватыканскае радыё

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць