BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Парафія закрытага Чырвонага касцёла распавяла, як будзе святкаваць Раство, і апублікавала дзіўны ліст

У парафіі, у якой каля 10 тысяч чалавек, застаецца толькі маленькая плябанія, адключаная ад камунікацый, – вернікам даводзіцца прывозіць туды ваду. Частка парафіянаў напісала ліст «чараўніку».

На сайце мінскай рыма-каталіцкай парафіі Святога Сымона і Святой Алены 20 снежня апублікавалі свежую інфармацыю. У ёй адзначаецца, што ўжо другі год запар вернікі парафіі пазбаўленыя магчымасці праслаўляць нованароджанага Хрыста ў сваім родным касцёле, закрытым ужо 15 месяцаў.

«Працягваем шчыра прасіць Госпада, каб як мага хутчэй было адноўлена парафіяльнае жыццё ў нашым храме (...) Шчыра дзякуем тым, хто дапамагае нашым святарам сваім дзяжурствам у плябаніі, куды штодня звяртаюцца людзі ў розных духоўных патрэбах. Няхай Гасподзь аддзячыць вас, паважаныя браты і сёстры, якія рэгулярна ўжо на працягу года, прывозяць гарачую і халодную ваду ў плябанію для розных патрэб. Нашы святары штодня моляцца за сем'і нашых дабрадзеяў, якія ў цяжкі час выпрабавання для нашай парафіі не засталіся абыякавымі», – гаворыцца ў аб'явах.

У парафіі таксама паведамілі, што скаўты даставілі Бэтлеемскі агонь да «касцёла, закрытага для Хрыста, Яго святла і вернікаў». Лампаду ўстанавілі перад храмам, каля пахавальні Слугі Божага Эдварда Вайніловіча:

«Няхай жа маленькая іскрынка стане знакам вялікай Божай любові і ўзрушыць сэрцы тых, хто прыніжае Збавіцеля і Ягоную святыню. Няхай Дзіцятка Езус дабраслаўляе кожную сям'ю нашай парафіі і дасць нам усім сіл годна і з верай вытрымаць выпрабаванні і дачакацца трыумфу Божай славы ў нашым Чырвоным касцёле».

Святую Імшу «Пастэрку» для парафіі Святога Сымона і Святой Алены будуць адпраўляць 24 снежня а 19 гадзіне ў архікатэдральным касцёле, там жа 25 снежня а 15-й адбудзецца ўрачыстая святая Імша.

Акрамя таго, парафія апублікавала ліст, які падаецца дзіўным. Ён складзена на рускай мове ад імя бацькоў дзяцей, якія настаялі на такім лісце, сцвярджаецца ў паведамленні. Каму адрасаваны адкрыты ліст, канкрэтна не гаворыцца, але звяртаюцца яго аўтары да «Аляксандра Рыгоравіча», на якога «спадзяюцца як на чараўніка».

Мэта такога ліста не вельмі зразумелая. Тым больш, што раней парафія не раз звярталася да вышэйшых чыноўнікаў Беларусі – просьбы аб адкрыцці храма заставаліся без адказу.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

У публікацыі называецца агульная колькасць парафіян Чырвонага касцёла – каля 10 тысяч чалавек, сярод якіх больш за паўтары тысячы дзяцей.

Last modified onАўторак, 26 Снежань 2023 12:59
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць