BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа Францішак адправіўся на Святую Зямлю

Папа прыбыў у Іарданію – першы этап пілігрымкі ў Святую Зямлю.

Папа Францішак прыбыў 24 мая 2014 г. у Аман, дзе пройдзе першы этап яго пілігрымкі ў Святую Зямлю. Самалёт “Airbus A321” авіякампаніі “Alitalia” з Пантыфікам на борце прызямліўся ў міжнародным аэрапорце іарданскай сталіцы незадоўга да 13.00 па мясцовым часе. Вітаў Святога Айца князь Газі, які прадстаўляў караля Абдалу II; Лацінскі Патрыярх Іерусаліма Фуад Туаль; кусташ Святой Зямлі, айцец П’ербаціста Піцабала; Апостальскі нунцый Джорджа Лінгуа і іншыя прадстаўнікі грамадзянскіх і рэлігійных уладаў.

Іарданскія хлопчык і дзяўчынка ўручылі Францішку чорную архідэю, сімвал Іарданскага каралеўства. 200 дзяцей на лётным полі трымалі ў руках іарданскія і ватыканскія сцягі, яшчэ 2000 юнакоў і дзяўчат чакалі Папу за межамі будынка аэрапорта.

Падчас палёту ў Аман Святы Айцец прывітаў журналістаў, якія размясціліся разам з ім у самалёце, падзякаваўшы ім за прысутнасць падчас пілігрымкі. Пантыфік падкрэсліў, што іх чакае цяжкая праца і таму паабяцаў маліцца, каб яна была выканана як мага лепш. Ён паведаміў, што падчас зваротнага рэйсу адкажа на пытанні журналістаў больш паглыбленна.

У апошнім паведамленні на сваім акаўнце ў “Твітэры” Папа аднавіў запрашэнне да вернікаў “суправаджаць яго малітвамі падчас пілігрымкі ў Святую Зямлю”.

Ватыканскае радыё

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць