BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Прапанова рукі і сэрца, спяваючы біскуп – топ-7 яркіх момантаў Будслава-2024

Святар на ровары, палёт на паветраным шары ў падарунак, сустрэча праз 12 гадоў, развітанне нунцыя – чым запомніліся пілігрымкі і фэст у Нацыянальным санктуарыі.

Пілігрымкі ў Будслаў і сам фэст у Нацыянальным санктуарыі для многіх становяцца галоўнай падзеяй лета – дзякуючы індывідуальным перажыванням у шляху, асабістай сустрэчы з Богам і Паннай Марыяй. Але ёсць яркія моманты і падзеі, якія дадаюць фарбаў ў агульную карціну свята і робяць яго непаўторным. Некаторыя з іх сабралі ў гэтай публікацыі.

У завяршэнні фэсту, прыйшоўшы ў Будслаў, удзельнік мінскага паломніцтва Максім стаў на калена перад сваёй сваёй абранніцай пад пілігрымскім крыжам і зрабіў ёй прапанову рукі і сэрца. Момант трапіў на відэа – збянтэжаная, але радасная Аліна пад агульныя апладысменты прыняла ад хлопца прапанову быць ягонай жонкай «да канца дзён». Маладым людзям – па 22 гады, яны абодва чальцы супольнасці студэнцкай і працуючай моладзі парафіі Святога Яна Евангеліста і Святога Максіміліяна Кольбэ, распавяла ўдзельніца паломніцтва Паліна.

Дарэчы, пілігрымы аддзячылі сваім душпастырам незвычайным падарункам – уручылі сертыфікаты на палёт на паветраным шары.

Асаблівым стала і завяршэнне лідскай пілігрымкі – у апошні дзень разам з паломнікамі ішоў пешшу ў Будслаў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі Уладзімір Гуляй, які нядаўна стаў біскупам. Больш за тое, ён узяў мікрафон і спяваў пілігрымскія песніяк і ў сваёй маладосці шмат гадоў таму [відэа], калі пілігрымкі ў Будслаў толькі пачыналіся.

Таксама звярнула на сябе ўвагу пілігрымка святара з Брэста, які адзін адправіўся ў Будслаў на ровары і паставіў рэкорды.

Каля 20 вернікаў мінскай парафіі Святога Сымона і Святой Алены разам з пробашчам Уладзіславам Завальнюком ішлі ў Будслаў у поснай пілігрымцы – яны маліліся і трымалі пост падчас цяжкага шляху з просьбай да Бога аб тым, каб у Чырвоны касцёл, закрыты ўжо амаль два гады, як мага хутчэй пусцілі вернікаў.

Дзве сяброўкі сустрэліся праз 12 гадоў у пілігрымцы з Нарачы ў Будслаў і апублікавалі фота – цяперашняе і 2012 года. Паглядзіце, як змяніліся дзяўчаты.

Святочны дрэс-код з вышыванкай падчас пілігрымкі з Баранавічаў паказаў ксёндз Павел Ярашэвіч, пробашч у Пружанах. У незвычайным уборы ён выйшаў да алтара.

Важнай падзеяй стала і тое, што прадстаўнік Папы Рымскага развітаўся з беларусамі і пакінуў свой запавет, які «дапаможа ў цяжкія часы».

Last modified onПанядзелак, 15 Ліпень 2024 11:10
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць