Лісты, малітва, хадайніцтвы – як вернікі імкнуцца дапамагчы арыштаванаму святару
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Comments (2)
Айцец Анджэй Юхневіч – вельмі паважаны святар, а ў чым яго вінавацяць, парафіянам не гавораць. Вернікам перадалі толькі тое, што ён у знясіленым стане і за два месяцы ўпершыню змог прыняць душ.
У парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне не застаюцца абыякавымі да лёсу свайго пробашча айца Анджэя Юхневіча і робяць усё магчымае для яго хутчэйшага вызвалення. На кожнай святой Імшы аб гэтым моляцца парафіяне, але акрамя гэтага выкарыстоўваюць усе даступныя метады, паколькі вельмі паважаюць і цэняць святара, без якога пакінулі паству.
Вернікі пішуць пробашчу лісты ў СІЗА, перадаюць перадачы, каб ён не адчуваў сябе ў адзіноце, імкнуцца хадайнічаць перад органамі следства і пракуратуры, каб яго выпусцілі з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе. У парафіі пісалі калектыўны зварот у апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, але там адказалі, што не могуць нічым дапамагчы ў гэтай справе.
Вернікам дагэтуль не вядома, у чым менавіта і па якім артыкуле абвінавачваюць пробашча — гэта тлумачаць таямніцай следства. У святара ёсць адвакат, але ён таксама нічога не паведамляе, паколькі вымушаны быў даць падпіску аб неразгалошванні.
Нагадаем, спачатку айца Анджэя некалькі разоў запар судзілі па адміністрацыйных артыкулах, кожны раз падаўжаючы арышт – у выніку ён прабыў у ізалятары часовага ўтрымання 55 сутак, а затым у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу і перавялі ў СІЗА.
Адзінае, што перадалі вернікам – святар знаходзіцца ў знясіленым стане, ён быў пазбаўлены многіх базавых чалавечых патрэбаў. Напрыклад, толькі нядаўна яму далі магчымасць прыняць душ – пасля амаль двух месяцаў зняволення.
Пра дзеянні з боку касцёльных структур таксама нічога не вядома – публічных малітваў, заяў, напамінаў аб сітуацыі святара і якой-небудзь мінімальнай інфармацыі пакуль не было.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
Упершыню новы пробашч у Будславе звярнуўся да вернікаў
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
Дзякуем за паведамленне! Так, але пакуль не ўсе правайдары яшчэ паспелі гэта зрабіць. Калі канчаткова заблакуюць, то паведамім пра гэта.
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу