Топ-5 фота з рэгіёнаў: хрост, верш для святара, дах над храмам
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Простыя рэчы, якія робяць жыццё прыгожым, плюс важная падзея ў «гродзенскіх Баранавічах».
Працягваем выбіраць цікавыя навіны з жыцця каталіцкіх вернікаў у Беларусі і прапануем падборку ў фармаце фотафактаў-навін, якія адбыліся ў апошнія дні ў некаторых рэгіёнах.
У Дзятлаве фота хросту – дзякуючы позірку немаўляці – атрымалася настолькі мілым, што ім хочацца дзяліцца. Жадаем дара веры сужэнцам і сыну!
Дзеці з Нарачы наведалі санктуарый у Гудагаі і памаліліся Панне Марыі – шчырыя просьбы Мама дакладна пачуе.
Важная падзея ў мікрараёне Баранавічы ў Гродне – тут да дня памяці благаслаўлёнай Мар'яны Бярнацкай у парафіі, якая носіць яе тытул, усталявалі каркас даху на касцёл. Як дапамагчы ў будаўніцтве храма – апісана на старонцы парафіі.
І зноў парадавалі дзеці, гэтым разам – у Пружанах. Вельмі душэўна і крэатыўна яны павіншавалі пробашча парафіі ксяндза Паўла Ярашэвіча з днём нараджэння і прысвяцілі святару арыгінальны верш.
Фотазону на ўрачыстасцях у Тракелях ацанілі ўдзельнікі свята – у сацсетках з'явіліся здымкі. Фота суправадзіла сваім вершам Святлана Кавалеўская.
Related items
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне
-
У Сапоцкіне паказалі, як выглядае згарэлы дах касцёла, і пачалі рамонт
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
-
Цяпер – і на Новы год. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пост 2 студзеня
-
Не толькі жанчына. У віцебскім касцёле з галоўнай фрэскі зніклі яшчэ двое персанажаў