Католікі і праваслаўныя разам праспявалі «Магутны Божа» на свяце беларускай парафіі ў Вільні
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Дата фэсту супала са святам незалежнасці Беларусі.
Парафіяльны фэст прайшоў 25 жніўня ў супольнасці беларускіх вернікаў касцёла Святога Барталамея ў Вільні. На ўрачыстую святую Імшу быў запрошаны протаіерэй Георгій Рой, святар праваслаўнай беларускай супольнасці Сусветнага Патрыярхату ў літоўскай сталіцы.
На свяце ён разам з каталіцкімі святарамі праспяваў беларускі духоўны гімн «Магутны Божа» – на сваёй старонцы ў сацсетцы каталіцкая супольнасць апублікавала фота і відэа са свята. Касцёл быў запоўнены вернікамі, а пасля службы зладзілі пікнік: у госці прыйшоў увесь беларускі праваслаўны прыход Дабравешчання Канстанцінопальскага Патрыярхату.
Цікава, што дата фэсту супала з адным са святаў незалежнасці Беларусі – менавіта 25 жніўня, у 1991 годзе, Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус Канстытуцыйнага акту, што дэ-юрэ азначала абвяшчэнне незалежнасці рэспублікі.
Media
Related items
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі