У беларускай супольнасці ў Вільні ўводзяць Імшы і адарацыю «за Бацькаўшчыну»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Вернікі рыхтуюцца да парафіяльнага фэста і плануюць пікнік, на які запрашаюць сяброў і знаёмых.
У супольнасці беларускіх вернікаў касцёла святога Барталамея ў Вiльнi плануюць прызначыць святую Імшу «за Бацькаўшчыну» ў кожную другую суботу месяца. Таксама кожны чацвер уводзіцца адарацыя Насвяцейшага Сакраманту «ў інтэнцыі пакліканняў, нашых сямей, Бацькаўшчыны і справаў нашай парафіі», гаворыцца ў парафіяльных аб'явах.
Акрамя таго, у супольнасці плануецца заснаваць Біблейнае Кола, Францішканскі Ордэн Свецкіх, кола Жывога Ружанца і распачаць катэхезу для дарослых, спецыяльныя малітвы аб аздараўленні і вечаровыя адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту.
Новаўвядзенні адбываюцца пасля таго, як у парафіі змянілі пробашча. Нагадаем, ім стаў айцец Сяргей Мацюшонак.
На 25 жніўня запланаваны парафіяльны фэст, які пачнецца а 10 гадзіне. У гэты ж дзень адбудзецца таксама парафіяльны пікнік, на які вернікам прапануюць запрашаць сваіх сяброў, знаёмых і родных.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»