Каб служыць беларусам у Познані, польскі езуіт вучыць беларускую мову
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Упершыню ў жыцці ён адпраўляў святую Імшу па-беларуску, а раней служыў у Афрыцы.
Польскі святар айцец Гжэгаж Дабрачыньскі, езуіт, распачаў служэнне душпастыра для супольнасці беларускіх католікаў у Познані. У нядзелю 20 кастрычніка ён будзе адпраўляць ужо другую святую Імшу на беларускай мове.
Супольнасць звярталася да свайго іерарха з просьбай аб прызначэнні новага душпастыра. Каб несці паслугу супольнасці, святар пачаў вучыць беларускую мову і ўпершыню ў жыцці 13 кастрычніка цэлебраваў Эўхарыстыю па-беларуску, паведаміла душпастырства беларусаў у Польшчы.
Цікава, што раней айцец Гжэгаж – доктар фундаментальнай тэалогіі, публіцыст – быў на місіі ў афрыканскай краіне Замбія.
Цяпер у Познані святыя Імшы на беларускай мове айцец Гжэгаж адпраўляе кожную нядзелю ў 12:30 у касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Маці Божай Суцяшальніцы па адрасе Szewska 18.

У беларускай супольнасці таксама адбываюцца дні засяроджання і рэкалекцыі, сустрэчы пасля Імшы за кавай.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
50 – 100 кіламетраў кожную нядзелю: у Беларусі – востры недахоп каталіцкіх святароў
-
Святар на Магілёўшчыне раздаў сваю маёмасць парафіянам: «Добра не мець нічога, акрамя дзвюх вопратак»
-
Кранальныя кадры: новыя святары благаславілі семінарыстаў і сваіх настаўнікаў
-
Надзея, маўчанне, малітва. Што цяпер са святарамі, якія хутка могуць пакінуць Беларусь
-
«Вялікая бяда». Яшчэ 5 каталіцкіх святароў вымушаны пакінуць Беларусь – з'явілася рэакцыя вернікаў