Як ушанаваць памяць родных, калі не можаш наведаць іх магілы, патлумачылі святары
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Сёлета «Дзяды» адзначаць у адзін дзень і католікі, і праваслаўныя. Што рабіць тым, хто знаходзіцца далёка ад могілак, дзе пахаваныя блізкія?
Дзмітрыеўская бацькоўская субота ў праваслаўных у 2024 годзе прыпадае на тую ж дату, што і Дзень памяці памерлых у католікаў — 2 лістапада. У беларусаў гэтае свята мае народную назву «Дзяды» і да 1998 года яно было выходным, а затым было адменена ўказам прэзідэнта.
У гэты дзень (у католікаў таксама — 1 лістапада, урачыстасць Усіх святых) прынята наведваць магілы сваіх блізкіх, каб ушанаваць іх памяць і памаліцца аб вечным жыцці для іх у Валадарстве Нябесным (чытайце — навошта маліцца за памерлых).
Напярэдадні гэтых дат прынята наводзіць парадак на магілах блізкіх: рабіць уборку, абнаўляць кветкі. Але як паступіць тым, хто па розных прычынах апынуўся далёка ад магіл сваіх родных і не можа іх наведаць? Парадамі падзяліліся каталіцкія святары.
Паводле аднаго з іх, можна падаглядаць за любой чужой закінутай магілай на могілках таго горада, дзе чалавек жыве цяпер:
«Гэта будзе вельмі добрым учынкам і выразам памяці пра нашых блізкіх, якія чакаюць уваскрашэння», — параіў сваім парафіянам пробашч у Вільні.
Святар, які апякуе адну з беларускіх суполак у Польшчы, адзначыў, што выразам любові да бліжняга служыць таксама клопат пра іншых беларусаў, магілы якіх ужо няма каму наведваць з іх родных, і малітва за іх:
«Таму, нават калі мы жывем у месцы, дзе няма пахаванняў нашых сваякоў, мы можам наведаць прынамсі магілы тых людзей, якія блізкія нам па нацыянальнай прыкмеце».
У выпадку, калі ў акрузе няма магіл суайчыннікаў — гістарычных асоб, то аб'ектам клопату могуць стаць, напрыклад, воінскія пахаванні савецкіх або іншых салдат, альбо любыя магілы, якія патрабуюць навядзення парадку.
Але самае галоўнае — малітва. У клопаце пра сваіх блізкіх памерлых варта падаць запіску ў тым храме, які вы наведваеце, замовіць інтэнцыю святой Імшы аб іх, ахвяраваць поўны адпуст, які можна атрымаць з 1 па 8 лістапада (чытайце, як).
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
- Пад спеў «Магутны Божа» ў Маскве прайшло развітанне з беларускім святаром
- Царква не асуджае смяротнае пакаранне, заявіў Патрыярх Кірыл, маніпулюючы Бібліяй
- Аб ахвярах рэпрэсій маліліся ў Данецку і гарадах РФ. А ў Мінску?
- Пахаванне пройдзе ў Беларусі: настаяцель кляштара ў Маскве адышоў у вечнасць
- Упершыню ля Чырвонага касцёла ў Мінску няма лампад і малітвы за памерлых