Гарбузовы суп і Імша – як правільна адзначыць Хэлаўін
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Грэка-каталіцкі святар падышоў да пытання без занудства і запісаў пазітыўнае відэа.
Многія святары напярэдадні заклікалі не ўдзельнічаць у Хэлаўіне, тлумачылі, чым гэта небяспечна і чаму свята супярэчыць хрысціянству. Гаворка ішла пра вечарынкі пад такой назвай, якія папулярызуюць злога духа і маюць паганскія карані.
Але адзін са святароў падышоў да гэтага пытання з іншага боку і запісаў пазітыўнае відэа (глядзіце ніжэй). Ён не палохаў, не забараняў, а наадварот — без занудства заклікаў святкаваць Хэлаўін, але рабіць гэта правільна.
Грэка-каталіцкі святар з Расіі Ілля Астапаў нагадаў, што ў хрысціянскай традыцыі — гэта вечар напярэдадні Дня ўсіх святых (Hallowe'en — скарачэнне ад All Hallow's Eve):
«Штогод існуе нязменная традыцыя абавязкова пацікавіцца, ці святкуюць католікі Хэлаўін? А пабожныя католікі павінны ўсюды напісаць: «Мы не святкуем Хэлаўін». І так з году ў год. Ды святкуем мы Хэлаўін, галоўнае — святкаваць яго правільна!»
Увечары — урачыстая святая Імша, а гарбуз — каб прыгатаваць смачны гарбузовы суп з сухарыкамі. Вось якім павінна быць святкаванне Хэлаўіна, падсумаваў святар.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Уваход у касцёл – праз кантроль міліцыі. Такое было ў Смаргоні