Паўгода зацягнуліся. Што цяпер з самым дзіўным касцёлам Беларусі, які абяцалі перадаць парафіі?
- Written by KATOLIK.LIFE
 - Published in Царква
 - Add new comment
 
Католікам Бабруйска ставілі ў прыклад схему па перадачы парафіі ў бясплатнае карыстанне катэдральнага касцёла ў Магілёве. Але з ім таксама не ўсё адназначна.
Аб праблемнай тэме касцёла ў Бабруйску нагадала нядаўняе выязное пасяджэнне калегіі Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Яе ўдзельнікі наведалі бабруйскі касцёл, але ў афіцыйных паведамленнях нічога не гаварылася пра тое, ці абмяркоўвалася на сустрэчы адмена арэнднай платы, перадача храма ва ўласнасць парафіі і аднаўленне яго гістарычнага аблічча.
Нагадаем, амаль два гады таму, у студзені 2023 года Бабруйскі гарвыканкам пачаў працэдуру перадачы парафіі будынка касцёла, які належыць гораду. Працэдура прадугледжвае адчужэнне будынка ў камунальную ўласнасць, потым арэнду, і затым — бязвыплатную перадачу парафіі разам з закінутай савецкай прыбудовай.
Тады паведамлялася, што аплата арэнды пачынаецца з 1 лютага 2023 года і «можа працягнуцца да 6 месяцаў». Парафіяне спадзяваліся, што праз паўгода гарадскія ўлады перададуць касцёл у бясплатнае карыстанне — у прыклад ставіўся катэдральны касцёл у Магілёве.
Паспрабавалі разабрацца, якая сітуацыя цяпер — і ў Бабруйску, і ў Магілёве.
Адзначым, што прадстаўнікі бабруйскай парафіі, як тады, так і цяпер, адмовіліся распавесці аб становішчы і надаць яму агалоску. Але паколькі мы палічылі, што гэта не толькі ўнутраная справа парафіі, і яна мае грамадскую значнасць, працягнулі спробы даведацца пра сітуацыю.
Неафіцыйна атрымалася высветліць, што аплата арэнды адбываецца дагэтуль — як мяркуецца, за кошт ахвяраванняў вернікаў. Сума ў эквіваленце перавышае 100 даляраў у месяц. Гэта няшмат, але для невялікай парафіі — адчувальна, да таго ж аплата доўжыцца ўжо нашмат больш, чым 6 месяцаў і сітуацыя пакуль ніяк не вырашаецца: пра якія-небудзь істотныя зрухі ў працэсе перадачы касцёла парафіі невядома.

У пачатку гэтага працэсу вернікам даводзілі інфармацыю, што аналагічная схема з перадачай катэдральнага касцёла ў Магілёве, які таксама быў адабраны савецкай дзяржавай і належыць гораду і цяпер, доўжылася больш за год. Аднак мы не знайшлі пацверджання таго, што дзяржава перастала спаганяць з парафіі арэндную плату.
Да нядаўняга часу яна складала ў эквіваленце больш за 220 даляраў па цяперашнім курсе. Кампетэнтныя крыніцы ў Магілёве не пацвердзілі і не абверглі тое, што аплата арэнды адбываецца дагэтуль. А па афіцыйны каментар да пробашча і біскупа мы не звярталіся, улічваючы наш неафіцыйны статус і цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі. Магчыма, гэта пажадае зрабіць хтосьці з афіцыйных медыя.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-  
					
										
													У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Нечаканыя падрабязнасці руйнавання капліцы на Смаргоншчыне распавёў мясцовы жыхар
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі
				
				
				
				
				
				
				
							       -  
					
										
													Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?