Упершыню малітва аб адзінстве хрысціян прайшла не ў Мінску – гэта не выпадковасць
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У міжканфесійнай малітве зноў удзельнічаў праваслаўны святар – летась экуменічнае набажэнства адбывалася без прадстаўніка БПЦ.
Падчас Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў 19 студзеня ў касцёле ў Заслаўі прайшло экуменічнае набажэнства. Яго ўзначаліў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч. На малітву запрасілі прадстаўнікоў іншых канфесій, каб «сумесна маліцца аб дары адзінства і супрацоўніцтва, каб быць разам перад сучаснымі выклікамі свету і несці дух салідарнасці і надзеі ўсяму беларускаму грамадству».
На набажэнстве ў Заслаўі таксама прысутнічаў Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Беларусі ксёндз Кшыштаф Сэрока.
У міжканфесійнай малітве зноў удзельнічаў праваслаўны святар – клірык заслаўскага прыхода БПЦ іерэй Вячаслаў Шафарэнка. Летась экуменічнае набажэнства ў архідыяцэзіі адбывалася без прадстаўніка Праваслаўнай Царквы.
А сёлета міжканфесійная малітва аб адзінстве хрысціян упершыню прайшла не ў Мінску. У катэдральным касцёле сталіцы такое мерапрыемства не запланавана. Стала вядома, чаму.
З гэтага года арганізатары вырашылі праводзіць экуменічнае набажэнства ў розных парафіях архідыяцэзіі, каб уключыць іх у гэту ініцыятыву. З надзеяй, што міжканфесійная малітва стане добрай традыцыяй і справай не толькі Мінска, але ўсёй архідыяцэзіі.
У Гродзенскай дыяцэзіі такіх змен пакуль няма – традыцыйнае экуменічнае набажэнства запланавана на 25 студзеня ў катэдральным касцёле.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Які заробак у святароў? Адказаў бацюшка з Беларусі, які жыве ў Італіі
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна