Logo
Print this page

Беларускую моладзь запрашаюць у Рым – адкрыта рэгістрацыя ў пілігрымку

Сталі вядомыя кошт, праграма і даты паездкі.

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія абвясціла аб рэгістрацыі на пілігрымку моладзі да Святой Брамы базылікі Святога Пятра ў Ватыкане і да ўдзелу ў Юбілеі моладзі ў Рыме.

Выезд з Мінска запланаваны 25 ліпеня, вяртанне – 5 жніўня. Гэта будзе аўтобусная пілігрымка: па дарозе ўдзельнікі наведаюць Кошыцэ (Славакія), Будапешт (Венгрыя), а пасля Рыма на зваротным шляху пабываюць у Празе (Чэхія).

Узрост удзельнікаў: 18-35 год. Меркаваны кошт – 630 еўра + віза. Арганізатары дапамогуць у атрыманні візы. У кошт уваходзіць пакет пілігрыма, праезд, пражыванне па маршруту, сняданні ў транзітных гатэлях, экскурсіі па дарозе, пражыванне і харчаванне ў салезіянскім цэнтры ў Рыме.

Паведамляецца, што месцы абмежаваныя. Тэрмін запісу – да 15 сакавіка. Да гэтага часу неабходна ўнесці перадаплату. Рэгістрацыя па спасылцы.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.