Праблему Чырвонага касцёла і зняволеных святароў абмеркавалі ў Ватыкане
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Дзяржсакратар Ватыкана ўзняў праблемныя пытанні пры сустрэчы з арцыбіскупам Станеўскім.
Кіраўнік каталіцкага епіскапату Беларусі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі даў вялікае інтэрв'ю Vatican News падчас сваёй паездкі ў Рым.
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі распавёў, што падчас размовы з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П'етра Паралінам той «цікавіўся справай Чырвонага касцёла ў Мінску і персанальнымі справамі святароў».
Якіх менавіта святароў – не гаворыцца, але, відавочна, гаворка ідзе пра зняволеных ксяндза Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча.
«Адчувалася, што ён ведае агульныя справы нашага Касцёла і бачыць іх праз прызму Касцёла Паўсюднага», – адзначыў беларускі іерарх і не ўдакладніў падрабязнасцяў размовы.
Што тычыцца закрытага ўжо больш за два гады Чырвонага касцёла, то арцыбіскуп Станеўскі канстатаваў, што «будынак касцёла па дакументах з'яўляецца ўласнасцю прадпрыемства «Мінская спадчына», парафіяльная супольнасць выкарыстоўвала будынак храма і іншыя пабудовы па дамоўленасці»:
«Молімся і чакаем, калі будынак будзе перададзены каталіцкім вернікам, як і было ў задуме фундатара Чырвонага касцёла Слугі Божага Эдварда Вайніловіча».
Планавалася сустрэча беларускіх біскупаў з Папам Рымскім, аднак яна не адбылася па прычыне цяжкай хваробы і шпіталізацыі Францішка.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
«Успомніцца і тым, хто маўчыць». Біскупы пракаментавалі жорсткую атаку на Кіеў
-
Упершыню ў каталіцкім храме ў РФ пройдзе акцыя «у падтрымку ўдзельнікаў СВО»
-
«Мой пробашч, і твой, і ваш». Духавенства наведала парафію, дзе быў арыштаваны святар
-
Натхняльны зварот да моладзі Беларусі запісаў біскуп Гродзенскі
-
Святар з «адзінага ў Беларусі касцёла з такой назвай» адказвае на практычныя пытанні