«Мы знаходзімся ў матрыцы абставінаў». У адным з самых вядомых санктуарыяў Беларусі адрэагавалі на змену кусташа
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
«Такі зыход прадбачылі, бо былі пэўныя праблемы».
Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй пасля ўступлення на пасаду здзейсніў ужо шэраг прызначэнняў і памяняў месцы служэння некалькіх святароў. А найбольш «гучнай» стала замена пробашча ў Тракелях, кусташа дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Каралевы нашых сем’яў. Ксёндз Юрый Бяганскі пакінуў парафію ў Тракелях і стаў пробашчам у вёсцы Войстам. Адпаведна, былы пробашч гэтай парафіі накіраваны служыць у Тракелі.
Гэтая замена, прычыну якой у Курыі не тлумачылі, выклікала некаторае здзіўленне ў вернікаў. Чаму пасля амаль 7 гадоў служэння ў адным з асноўных санктуарыяў Беларусі, у які ксёндз Бяганскі зрабіў вялікі ўнёсак, атрымліваў падзякі ад дзяржаўных уладах, цяпер ён накіраваны ў невялікую парафію?
За час служэння ў Тракелях святар не раз выступаў у мясцовай прэсе, быў узнагароджаны Ганаровай граматай Савета дэпутатаў «за актыўнае супрацоўніцтва з органамі дзяржаўнага кіравання», пабудаваў у санктуарыі капліцы, Дом пілігрыма, зрабіў вялікае добраўпарадкаванне, ладзіў многія мерапрыемствы. Рэалізоўваць гэтыя праекты святару дапамагалі спонсары – пра гэта ён казаў у інтэрв'ю раённай газеце, але без канкрэтыкі:
«У ажыццяўленні намечаных планаў прытрымліваюся прынцыпу «рука сябра». Не трэба саромецца прасіць аб дапамозе і не варта пры наяўных магчымасцях адмаўляць у ёй іншым. Дарэчы, тут гаворка не пра выгаду, а пра ўзаемадзеянне. Сярод жадаючых дапамагчы ёсць людзі з Лідскага раёна, іншых рэгіёнаў. Яны цвёрда ўпэўненыя, што ў жыцці трэба не толькі браць, але і ўмець з удзячнасцю аддаваць».
У тракельскай парафіі на змену кусташа адрэагавалі зваротам, размешчаным у Instagram. Па тэксце відаць, што навіна выклікала змешаныя пачуцці. Выказаўшы вялікую падзяку і пашану ксяндзу Бяганскаму, вернікі напісалі:
«Яго пераезд у іншую парафію – гэта момант пераменаў і выклік для ўсіх нас, магчымасць для новага вопыту (...) У кожны дадзены момант нашага жыцця мы знаходзімся ў матрыцы абставінаў, і гэтая матрыца з’яўляецца для нас воляй Божай (...) Для нас надыходзіць час адаптацыі да новай рэальнасці, новага пробашча і кусташа санктуарыя. Мы гатовы ўсе разам працаваць у духу адзінства, адкрытасці і гатоўнасці да супрацоўніцтва».
Знаёмыя з сітуацыяй вернікі патлумачылі, што да змены пробашча ў парафіі паставіліся «па-рознаму, але такі зыход прадбачылі», бо былі «пэўныя праблемы». Якія канкрэтна – суразмоўца пажадаў не выносіць іх на публіку.
У парафіі чакаюць новага пробашча і кусташа – яго будуць вітаць 16 сакавіка. Ім стаў ксёндз Уладзіслаў Сурвілa, які да гэтага быў пробашчам парафіі ў Войстаме.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?
-
Кранальныя відэа са святаром робіць беларуская парафія
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі