BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Просьбу праігнаравалі». Толькі ў адным рэгіёне Беларусі дазволілі правесці Крыжовы шлях па вуліцах

Зноў не будзе гарадскога Крыжовага шляху ў Баранавічах, дзе жывуць шмат католікаў і знаходзяцца 5 касцёлаў.

Сёлета традыцыйныя для Вялікага посту набажэнствы Крыжовага шляху католікам дазволілі правесці па вуліцах гарадоў толькі ў адным рэгіёне Беларусі — Гродзенскай вобласці. Там працэнт каталіцкіх вернікаў найбольшы.

У мінулую пятніцу католікі праводзілі Крыжовы шлях у цэнтры Смаргоні і Дзятлава, у суботу — па вуліцах Гродна (на галоўным здымку, фота — grodnensis.by), у нядзелю — у цэнтры Вялікай Бераставіцы. У Вялікую сераду, 16 красавіка гарадскія набажэнствы пройдуць па вуліцах Іўя і Навагрудка.

Таксама 16 красавіка агульнагарадскі Крыжовы шлях запланаваны ў Мінску, але ён адбудзецца ў двары храма — касцёла на Залатой Горцы.

Больш нідзе ў Беларусі не анансавалася правядзення набажэнства па вуліцах. Зноў не будзе сёлета Крыжовага шляху ў Баранавічах. У гэтым раённым цэнтры Брэсцкай вобласці таксама вялікі працэнт католікаў — у горадзе 5 касцёлаў і адна каталіцкая капліца.

З 2014 года тут штогод праводзілі па цэнтральных вуліцах Крыжовы шлях, які збіраў сотні вернікаў. Летась гарадскія ўлады адмовілі мясцовым католікам у правядзенні гарадскога набажэнства ў сувязі з «інтэнсіўнасцю руху аўтатранспарту» і з прычыны правядзення Масленіцы ў той жа дзень, калі вернікі прасілі дазволіць Крыжовы шлях.

Сёлета ў гарвыканкам зноў падавалі просьбу аб правядзенні набажэнства па вуліцах. Але, як даведаліся вернікі, гэтая просьба была праігнараваная — улады дагэтуль не далі ніякага адказу.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onАўторак, 15 Красавік 2025 15:00
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць