Самы сціплы біскуп Беларусі адзначыў 80-годдзе «на працы»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ён прыехаў у Чэнстахову з малітвай аб будаўніцтве новага храма ў Гомелі – дзеля гэтага ён адпраўляецца ў далёкія паездкі, каб збіраць ахвяраванні.
Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі РКЦ Казімір Велікаселец служыў 5-6 траўня ў знакамітым санктуарыі Маці Божай Чэнстахоўскай у Польшчы. Пад сусветна вядомай цудатворнай іконай іерарх адзначыў 5 траўня сваё 80-годдзе.
Біскуп Казімір вядомы не толькі як найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі, але і самы сціплы. Ён зноў не ладзіў у гонар юбілею ўрачыстых святых Імшаў з віншаваннямі і падарункамі.
Юбілей ганаровага іерарха прайшоў настолькі незаўважна, што нават на сайце Пінскай дыяцэзіі і яе старонках у сацсетках, а таксама на рэсурсах іншых афіцыйных структур Каталіцкай царквы ў Беларусі не згадвалася пра падзею.

Прысутнасць Казіміра Велікасельца ў Чэнстахове мы заўважылі па анлайн-трансляцыі з кляштара. Туды іерарх прыехаў не дзеля святкавання, а каб далей выконваць сваю працу і рэалізаваць сваю апошнюю мару.
Біскуп падзякаваў Маці Божай за 80 гадоў свайго жыцця і маліўся ля цудатворнага абраза аб будаўніцтве ў Гомелі храма Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Другі ў горадзе касцёл узводзіцца ўжо амаль 7 гадоў выключна на ахвяраванні, якіх не хапае – працэс ідзе не хутка. Таму біскуп, нягледзячы на шаноўны ўзрост, адпраўляецца ў паездкі па іншых парафіях, у тым ліку ў Польшчы, каб збіраць ахвяраванні на храм. Напрыклад, у студзені гэтага года ён наведваў Вроцлаў.
Да гэтага Казімір Велікаселец прыязджаў у Чэнстахову з малітвай аб заканчэнні будаўніцтва храма ў Гомелі ў 2022 годзе, раней тут жа адзначаў 35-годдзе свайго святарства. Цяпер біскуп, як відаць на трансляцыях, прыбыў у Яснагорскі манастыр разам з пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі айцом Леанардам Адушкевічам.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Падарыў бяздомнаму ружанец, пераемніку – плашч. Апошнія жэсты біскупа Казіміра Велікасельца
-
У Гомелі развіталіся са спачылым біскупам Казімірам Велікасельцам – быў і праваслаўны іерарх
-
Каталіцкі біскуп даў сваю інтэрпрэтацыю «Году беларускай жанчыны» – атрымалася паэтычна
-
Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі. Якім быў яго апошні дзень?
-
«Не будзем баяцца перамен». Пасол Ватыкана сустрэўся з моладдзю Мінска