Праз цэнтр Мінска прайшло масавае шэсце католікаў: топ-10 фота і відэа
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Працэсія Божага Цела сабрала сотні вернікаў.
Агульнагарадская «маніфестацыя веры» католікаў – Эўхарыстычная працэсія – прайшла па вуліцах Мінска 15 чэрвеня. Традыцыйнае штогадовае ўрачыстае шэсце пачалося ад касцёла на Залатой Горцы і прайшло праз цэнтр сталіцы да катэдральнага касцёла [відэа са старонкі Віктара Ведзеня, фота са старонак Ірэны Рубінавай і Аляксандра Уласа – глядзіце ніжэй].
У працэсіі ўдзельнічалі сотні вернікаў. Як і раней, калону, якая накіроўвалася па ходніках вуліц і праз плошчы Перамогі і Кастрычніцкую, дзе былі ўсталяваныя алтары, суправаджалі супрацоўнікі АМАП.
Дарэчы, летась каля алтара на Кастрычніцкай плошчы ўсталёўвалі банэр з фота закрытага Чырвонага касцёла. Сёлета такога банэру не было.
Свята Цела і Крыві Хрыстовых, да якога прымеркавана працэсія, католікі адзначаюць сёлета ў чацвер, 19 чэрвеня. У Мінску, і ў многіх іншых гарадах правядзенне Эўхарыстычных працэсій звычайна пераносяць на бліжэйшую да свята нядзелю, каб большая колькасць вернікаў мела магчымасць прыняць удзел ва ўрачыстым шэсці.
Другі горад Беларусі, дзе арганізуюць найбольш масавыя працэсіі Божага Цела па цэнтральных вуліцах, – Гродна. Тут звычайна дату правядзення шэсця не пераносяць і праводзяць у чацвер, непасрэдна ў дзень свята. Гэта значыць, што сёлета працэсія ў Гродне чакаецца 19 чэрвеня.
Працэсія Божага Цела – гэта штогадовая «маніфестацыі веры», прысвечаная святу Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Вернікі ідуць з урачыстай і прыгожай працэсіяй па цэнтральных вуліцах, каб дабраславіць горад, дамы і працоўныя месцы, маліцца аб тым, каб Гасподзь зберагаў ад голаду і вайны, каб нагадаць пра ахвяру і любоў Хрыста, засведчыць аб сваёй веры.
У Эўхарыстычнай працэсіі ідуць дзеці ў белай вопратцы, якія высцілаюць дарогу пялёсткамі кветак для Езуса Хрыста. Ягонае Цела пад выглядам хлеба нясе святар у Манстрацыі. Па дарозе працэсія спявае і здзяйсняе прыпынкі ля чатырох алтароў для пакланення Целу Хрыста, для малітвы і чытання Евангелля.
Media
Related items
-
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?
-
Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»
-
Не ўсім католікам Беларусі дазволілі не трымацца посту 2 студзеня. Хто не вызвалены ад абавязку?
-
«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў