Сюрпрыз моладзі зрабіў біскуп у Гродне і крута сыграў на барабанах
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
50-гадовы іерарх нечакана сеў за барабанную ўстаноўку і адыграў канцэрт.
На адкрыцці каталіцкіх Усебеларускіх дзён моладзі ў Гродне 20 чэрвеня кіраўнік дыяцэзіі здзівіў удзельнікаў сустрэчы падчас канцэрта праслаўлення. Пры выступе семінарыйнай групы Ave біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, які нядаўна адзначыў 50-годдзе, сам сеў за барабанную ўстаноўку і крута адыграў канцэрт. Відэа з'явіліся ў сторыс у ягоным профілі [глядзіце ніжэй]
Такі сюрпрыз іерарх зрабіў нездарма – нягледзячы на ганаровы статус, ён не забыўся сваю любоў да музыкі і не страціў душэўную прастату. Нагадаем, менавіта ён падчас вучобы ў семінарыі ў 1990-х гадах стварыў групу Ave. Не пакідаў музыку будучы біскуп і падчас святарства – ён граў на барабанах, калі быў пробашчам парафіі ў Лідзе, падчас свята для мясцовых дзяцей.
Можна чакаць новых сюрпрызаў ад біскупа Уладзіміра Гуляя – дні моладзі ў Гродне працягваюцца да нядзелі, запланаваны новыя канцэрты.
Media
Related items
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя
-
Дзень нараджэння галоўнага ўніверсітэта Гродна адзначылі малітвай у касцёле