Папулярны блогер дапамог свайму сябру, бізнэсоўцу, стаць католікам
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
А сам Пан Усялян часам ненавязліва прасоўвае ў сваіх відэа каталіцтва.
Артыст і блогер Алег Грышко з Ліды, вядомы як Пан Усялян, паказаў у сторыс на сваёй старонцы чын далучэння да Каталіцкай царквы свайго сябра. Як мы даведаліся, гэта – бізнэсовец, прадстаўнік гродзенскага аўтакаміса Міхаіл Петрукоўскі, а акрамя таго ён – магістр псіхалогіі.
Як вынікае з ранейшых пастоў Алега, пасля знаёмства з Міхаілам яны сталі блізкімі сябрамі і «настаўнікамі» адзін аднаму.
Чын далучэння да Каталіцкай царквы, падчас якога Міхаіл вызнаваў веру, прайшоў непублічна 26 жніўня ў касцёле ў пасёлку Радунь, які наведвае сам блогер і сябруе з мясцовым пробашчам.
Верагодна, Міхаіл быў ахрышчаны ў праваслаўі, а цяпер змяніў канфесію.
Дарэчы, Пан Усялян не раз выкладваў фота з касцёла, паказваючы сваю веру, а ў роліках часам ненавязліва прасоўвае каталіцтва. Напрыклад, у нядаўнім гумарыстычным відэа ён паказаў газету «Словы жыцця» Гродзенскай дыяцэзіі.
Media
Related items
-
Уратаваць капліцу. У сацсетцы задалі пытанне – мы знайшлі адказ
-
«Вялікая бяда». Яшчэ 5 каталіцкіх святароў вымушаны пакінуць Беларусь – з'явілася рэакцыя вернікаў
-
Беларускі біскуп у Польшчы: жыць у згодзе, нягледзячы на палітычную кан'юнктуру
-
Беларусь пакінуў польскі святар пасля 30 гадоў служэння на Віцебшчыне
-
140 супраць 8. Болей за ўсіх католікаў працягвае «нараджаць» Гродзенская вобласць