Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У Ваўкавыску на ўрачыстую Імшу прыбыла цэлая дэлегацыя.
Апошні час дзяржаўныя служачыя ўсё часцей з'яўляюцца ў касцёлах: як правіла, у каталіцкіх рэгіёнах парафіяльныя святы часам наведваюць старшыні сельскіх і раённых выканкамаў або іх намеснікі.
А ў Ваўкавыску на ўрачыстую Імшу прыбыла цэлая дэлегацыя. 18 верасня ў парафіі святога Станіслава Косткі адзначылі 100-годдзе супольнасці. З гэтай нагоды тут віталі адразу чатырох біскупаў: гэта Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, ардынарый Гродзенскі біскуп Уладзімір Гуляй, біскуп эмэрыт Аляксандр Кашкевіч, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска.
Акрамя таго, на свяце былі праваслаўны святар і прадстаўнікі дзяржаўнай улады: старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Якімовіч, намеснік старшыні райвыканкама і кіраўнік раённай арганізацыі партыі «Белая Русь» Ігар Салавей.
Магчыма, такія візіты цяпер стануць трэндам. Літаральна назаўтра Аляксандр Лукашэнка заявіў, што плануе наведаць касцёл у Будславе.
Media
Related items
-
Ліквідавана арганізацыя, але не супольнасць. Як жывуць парафіі, якія не прайшлі рэгістрацыю
-
Ля храма Труны Гасподняй упалі аскепкі іранскай ракеты: базіліку могуць не адкрыць да Вялікадня
-
«Вельмі складаная сітуацыя». Апошняя справа біскупа Велікасельца патрабуе падтрымкі
-
Ксёндз Завальнюк папрасіў памерлага біскупа Велікасельца заступніцтва ў асаблівай справе
-
Войска, пасвячэнне, усмешка. Топ-7 фота Казіміра Велікасельца да 30 дзён яго смерці