Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Пяць месяцаў пра святара няма ніякіх звестак, што выклікала хваляванне вернікаў.
Вернікі непакояцца, што ўжо некалькі месяцаў не абнаўляе свае старонкі ў сацсетках каталіцкі святар Алег Зямчонак з Віцебшчыны. Відэа на ягоным блогу «Жыццё простага святара» ў TikTok набіралі сотні тысяч праглядаў, а колькасць яго падпісчыкаў у Instagram перавысіла 12 тысяч.
У сацсетках святар не толькі дзяліўся момантамі служэння, але і выкладаў лірычныя відэа, на якіх чытаў свае вершы.
У апошнім месцы служэння ксяндза Алега, у парафіі ў Мёрах, з ім урачыста развіталіся ў канцы траўня, але куды яго накіравалі служыць далей – не паведамілі. Пасля гэтага ніякіх новых звестак пра святара так і не з'явілася, а сам ён перастаў абнаўляць сацсеткі, што выклікала хваляванне вернікаў на фоне афіцыйнага маўчання.
Аднак яны даведаліся, што са святаром усё добра, і ўвесь гэты час, аж да цяперашняй пары, ксёндз Алег чакае вырашэння сваёй справы. Аказалася, што ён часова адхілены ад служэння. Наколькі вядома вернікам – святар суспендаваны на падставе непаслухмянасці біскупу. Сутнасць справы вернікам невядомая – сам святар ніяк публічна не каментуе сітуацыю, толькі просіць аб малітве.
Паколькі ксяндза Алега бачылі ў апошнія месяцы ў Мінску, вернікі мяркуюць, што вырашаецца пытанне аб пераводзе яго на служэнне з Віцебскай дыяцэзіі ў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію. Верагодна, гэтым пытаннем займаюцца не толькі біскупы, але і Апостальская нунцыятура. Вернікі запрашаюць далучацца да малітвы аб вырашэнні гэтай справы згодна з Божай воляй.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Кранальныя відэа са святаром робіць беларуская парафія
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі