Адзінота, цэлібат. Ксёндз шчыра назваў галоўныя цяжкасці сучасных святароў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У адказ на сцвярджэнні, што святарам нібыта лёгка жыць, ксёндз пералічыў топ-7 сучасных выклікаў святарства.
Каб нагадаць пра малітву за святароў і аб новых пакліканнях, да якой вернікаў асабліва запрашаюць па чацвяргах, публікуем допіс маладога каталіцкага святара, ксяндза Артура Ляшнеўскага, які служыць у Жупранах.
У адказ на сцвярджэнні, што святарам нібыта лёгка жыць, не трэба хадзіць на працу, ксёндз пералічыў топ-7 сучасных выклікаў святарства:
– Адзінота і ізаляцыя
– Неабходнасць пастаяннага самаадмаўлення
– Ціск быць узорам для пераймання і быць асуджаным іншымі, калі да гэтага ўзору не дацягваеш
– Рэалізацыя цэлібату і змаганне з сэксуальнымі спакусамі
– Выклікі глабалізацыі, секулярызацыі і заняпаду рэлігійнасці
– Эмацыйны цяжар дапамогі людзям у вырашэнні іх праблем (пачуццё бездапаможнасці)
– Падтрыманне духоўнага жыцця і псіхічнага здароўя перад абліччам усіх гэтых выклікаў
Ксёндз дадаў, што яшчэ святары павінны змагацца з чаканнямі самарэалізацыі, недахопам часу для сябе і цяжкасцямі ў жыцці, што часта прыводзіць да крызісаў і патрэбы ў падтрымцы. Ён заклікаў вернікаў маліцца за сваіх святароў.
Асобна жупранскі пробашч распавёў пра пакліканне праз вобраз пінгвіна. Ён прывёў у прыклад некаторых пінгвінаў, якія пакідаюць свае зграі, марскі бераг, дзе маюць штодзённую ежу, і настойліва крочаць у бок гор:
«Гэтыя нібы дэзарыентаваныя птушкі здзяйсняюць падарожжы ў 70-80 км. Часта яны проста гінуць у гэтых таямнічых падарожжах. Таму пінгвін з’яўляецца сімвалам руху насустрач невядомаму, сімвалам рызыкі дзеля чагосьці важнага, а таксама сімвалам выбару рабіць штосьці не па схеме».
У каментарах вернікі падтрымліваюць святара, а ён не марнуе час у адзіноце і запісвае для іх цікавыя кароткія ролікі, якія атрымліваюць шмат пазітыўных рэакцый [прыклады глядзіце ніжэй]
Media
Related items
-
Ксёндз Завальнюк папрасіў памерлага біскупа Велікасельца заступніцтва ў асаблівай справе
-
Войска, пасвячэнне, усмешка. Топ-7 фота Казіміра Велікасельца да 30 дзён яго смерці
-
«Вялікая бяда». Двум святарам у Беларусі не працягнулі дазвол на служэнне – без пастыраў засталіся адразу шэсць (!) парафій
-
Пытанні каталіцкаму святару задала аўдыторыя Threads. Адно аказалася моўным
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм