Дапусціць вернікаў да Чырвонага касцёла заклікаў яго былы пробашч у адкрытым звароце
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Святар просіць дазволіць малітву ля саркафагу Эдварда Вайніловіча.
Адказны за працэс беатыфікацыі Слугі Божага Эдварда Вайніловіча, фундатара Чырвонага касцёла ў Мінску, былы яго пробачш ксёндз Уладзіслаў Завальнюк выступіў з адкрытым зваротам да дырэктара прадпрыемства «Мінская спадчына» і старшыні Мінгарвыканкаму.
Свой ліст ён выклаў у новым відэа, у якім паведаміў, што просіць дазволіць вернікам наведаць саркафаг Эдварда Вайніловіча, які знаходзіцца пры касцёле, каб пакланіцца, ускласці кветкі і знічы.
Святар просіць даць гэты дазвол да 10-й гадавіны абвяшчэння фундатара касцёла Слугой Божым (якая будзе адзначацца 10 красавіка) і зазначае, што духавенства і вернікі не маюць магчымасці памаліцца ў храме і каля саркафагу Вайніловіча. З-за рамонту Чырвоны касцёл застаецца закрытым і агароджаным, на тэрыторыю храма ўваход забаранілі.
Нагадаем, касцёл закрыты для вернікаў ўжо больш за тры гады – рамонт павінен завяршыцца ў студзені 2027 году, аднак пэўнасці, што парафіі дазволяць вярнуцца ў храм, дагэтуль няма.
Ксёндз Завальнюк не першы раз звяртаецца з такой просьбай да кіраўніцтва «Мінскай спадчыны», уласніка касцёла. Яго чарговы зварот – на гэты раз праз адкрыты ліст – можа гаварыць аб тым, што раней святар атрымліваў адмову на свае просьбы.
У лісце былога пробашча, верагодна, дапушчана памылка. Прыём у дырэктара «Мінскай спадчыны» павінен адбыцца не 4 красавіка, а 4 сакавіка. Таму чакаецца, што ў хуткім часе святар адкрыта паведаміць аб выніках размовы.
Media
Related items
-
Каштоўны абраз з'явіцца ў касцёле ў Магілёве – яго аўтар вырабіў копію крыжа Ефрасінні Полацкай
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Несправядліва. З'явілася версія аб падставе для зняволення каталіцкага святара ў Беларусі
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны