Несправядліва. З'явілася версія аб падставе для зняволення каталіцкага святара ў Беларусі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Вернікі вырашылі падзяліцца сваімі звесткамі і патлумачылі, з якой мэтай.
На фоне адсутнасці якой-кольвек афіцыйнай інфармацыі, у коле каталіцкіх вернікаў Беларусі з'явілася версія адносна таго, што стала верагоднай падставай для арышту святара ў Вілейскім раёне. Супаставіўшы некаторыя факты, пра якія даведаліся вернікі, яны зрабілі выснову, што ксяндза Анатоля Парахневіча маглі абвінаваціць у дапамозе ў справе захавання памяці грамадзян Польшчы, якія загінулі ў ранейшыя гады на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Праз увесь свой святарскі шлях 65-гадовы ксёндз служыў у рэгіёне, які ў першую палову XX стагоддзя знаходзіўся ў складаных гістарычных умовах, перажываў трагічныя часы. Святар глыбока вывучаў гісторыю і культуру гэтага краю, клапаціўся аб яе захаванні.
Пра што канкрэтна ідзе гаворка – вернікі пакуль казаць не могуць, каб гэтыя звесткі, магчыма, не былі выкарыстаны супраць святара і яго добрых спраў. Аднак лічаць неабходным паведаміць грамадскасці пра верагодную падставу – з мэтай, каб пра яго не забываліся, і з надзеяй, што галоснасць паспрыяе хутчэйшаму вызваленню ксяндза Анатоля.
Тым больш, у Курыі архідыяцэзіі заяўлялі, што абсалютна нічога не ведаюць пра сітуацыю – таму гэтыя звесткі вернікаў могуць быць карыснымі для духавенства.
І галоўная мэта – паказаць, што святар зняволены несправядліва. Калі сапраўды менавіта тое, пра што здагадваюцца вернікі, стала падставай для зняволення ксяндза, то ў яго дзеяннях няма ніякага злачынства. Аднак у цяперашніх умовах дзяржаўныя органы Беларусі могуць інтэрпрэтаваць гэта як дзеянні, якія не адпавядаюць ідэалогіі дзяржаўнай сістэмы.
Нагадаем, ксёндз Анатоль Парахневіч – сірата, у яго няма родных і блізкіх, таму даведацца пра яго сітуацыю вельмі складана. Ён нарадзіўся ў вёсцы ў Жлобінскім раёне, выхоўваўся ў дзіцячым доме.
Таксама вернікам вядома, што ксёндз Анатоль Парахневіч адкрыта выступаў супраць нападу Расіі на Украіну, асуджаў вайну, заклікаў да міру і пакаяння. На адной са старонак захаваліся яго словы з гэтай нагоды, прымеркаваныя да пачатку Вялікага посту ў 2022 годзе, Попельнай серады, якая прыпадала на першыя дні вайны:
«Пасыпаем попелам галовы, просячы ў Бога прабачэння… Бог міласэрны, Ён прабачыць… А ці прабачыць нам наша ўласнае сумленне?»
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна
-
Папа Рымскі адказаў на крытыку: «Я не баюся адміністрацыі Трампа»
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны
-
Каталіцкага манаха з Мінска прызвалі на ваенныя зборы? Аказалася, жарт
-
У Брэсцкай вобласці ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі