Каштоўны абраз з'явіцца ў касцёле ў Магілёве – яго аўтар вырабіў копію крыжа Ефрасінні Полацкай
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Распавядаем пра незвычайную ікону і яе аўтара.
Урачыстае ўнясенне абраза святога Мікалая і яго рэліквій у катэдральны касцёле Магілёва анансаваў на сваёй старонцы біскуп Аляксандр Яшэўскі. Падрабязнасцяў у абвестцы не было, але мы заўважылі, што ікона, якая з'явіцца ў магілёўскім касцёле, – з той самай серыі 12 каштоўных «абразоў-сясцёр», пра якія мы распавядалі.
Гэты ж абраз святога Мікалая асвячаў кардынал Клаўдыё Гуджэроцці падчас свайго прыезду ў Пінск [на галоўным фота]. Іконы вырабляе разам з сынам вядомы майстар-ювелір – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Мікалай Кузьміч, які ўзнавіў знакаміты крыж Ефрасінні Полацкай.

Працэс стварэння кожнага абраза – у сярэднім 6-8 месяцаў. Яны вырабляюцца з выкарыстаннем тэхнікі перагародкавай эмалі, уключаючы тэхніку старажытнавізантыйскай эмалі, як паказваў сам майстра. Асноўнымі матэрыяламі абразоў з'яўляюцца золата, срэбра, каштоўныя і напаўкаштоўныя камяні [глядзіце фота ніжэй].
Улічваючы кошт такога абраза, без дапамогі мецэнатаў наўрад ці ён мог бы з'явіцца ў небагатай парафіі. Раней іконы з гэтай жа серыі былі перададзены невялікім касцёлам у Ружанах, Пружанах і іншых месцах.
Пра паходжанне рэліквій святога Мікалая, якія з'явяцца ў Магілёве, паведамляецца, што яны дастаўлены з горада Бары ў Італіі, дзе захоўваюцца мошчы святога.
UPD: стала вядома, што абраз і рэліквіі святога Мікалая перададзеныя ў магілёўскі касцёл не на пастаяннае захоўванне — яны будуць знаходзіцца тут на працягу аднаго года.
Media
Related items
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні
-
Нарэшце: старадаўні касцёл на Віцебшчыне, лёс якога хвалюе грамадскасць, пачалі ратаваць
-
Паглядзіце на католікаў у сталіцы Башкартастана – там пабудуюць першы каталіцкі храм
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
-
Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску быў прыпынены. Чаму – даведаліся вернікі