Пад Мінскам плануюць пабудаваць новы касцёл – якім ён будзе
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Доўгія гады гэтая парафія збіраецца на выдзеленым участку ў часовай пабудове.
У Ждановічах Мінскага раёна плануецца доўгачаканае будаўніцтва каталіцкага храма Багародзіцы Апякункі сем'яў. Доўгія гады гэтая парафія збіраецца на выдзеленым участку ў часовай пабудове – маленькай капліцы. Цяпер, нарэшце, з'явіўся праект касцёла і Мінскі райвыканкам абвясціў грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі.
Плануецца будаўніцтва цэлага комплексу: храма са званіцай і гасцявым домам у прыватным сектары ў раёне завода «Дарыда». Грамадскае абмеркаванне пройдзе з 23 сакавіка па 6 красавіка.
Праект распрацавала Творчая майстэрня архітэктара Леаніда Левіна. На ўчастку мяркуецца ўзвядзенне храма, дома для святароў, гасцявога дома для паломнікаў, званіцы, гаспадарчай пабудовы, дзіцячай пляцоўкі, паркоўкі.
Касцёл будзе мець форму правільнага шасцікутніка. У прэзентацыі прадстаўлена візуалізацыя аб'екта [глядзіце ніжэй].
Нагадаем, што каталіцкія храмы ў Беларусі будуюцца за ахвяраванні, без фінансавання дзяржавы. Католікі ў Мінску і Мінскім раёне маюць патрэбу ў большай колькасці храмаў у тым ліку з-за міграцыі насельніцтва, якое пераязджае з рэгіёнаў у сталіцу. Зараз у Мінску вядзецца будаўніцтва іншых касцёлаў.
Media
Related items
-
Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе
-
Ліквідавана арганізацыя, але не супольнасць. Як жывуць парафіі, якія не прайшлі рэгістрацыю
-
Ля храма Труны Гасподняй упалі аскепкі іранскай ракеты: базіліку могуць не адкрыць да Вялікадня
-
«Вельмі складаная сітуацыя». Апошняя справа біскупа Велікасельца патрабуе падтрымкі
-
«Каб вайной не ішоў брат на брата». У Мінску католікі зладзілі набажэнства-перфоманс