Толькі ў адной дыяцэзіі Беларусі католікам дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Comments (1)
Таксама дыспенсацыю ад абавязку устрымання ад спажывання мясных страў удзялілі грэка-католікам у Беларусі.
Да канца дня 30 красавіка не з'явілася паведамленняў ад біскупаў Гродзенскай, Пінскай і Віцебскай дыяцэзій аб удзяленні дыспенсацыі (вызвалення) ад абавязку трымаць пятнічны пост 1 мая – як гэта зрабілі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
У некаторых ранейшых выпадках практыку ўдзялення такой дыспенсацыі ў выходныя дні – свецкія дзяржаўныя святы – падтрымлівалі ў большасці дыяцэзій Беларусі і ўслед за Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім таксама прымалі такія рашэнні.
Гэтым разам такога не адбылося. Толькі Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек удзяліў дыспенсацыю ад абавязку устрымання ад спажывання мясных страваў грэка-католікам у Беларусі ў пятніцы 1 і 8 траўня.
Аднак, у адрозненні ад рашэння арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, грэка-католікаў, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, абавязалі, не заахвоцілі, памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.
Цікава, што з той жа розніцай удзялілі дыспенсацыю і ў дыяцэзіях у Польшчы, дзе таксама Свята Працы – выходны дзень. Прычым, у некаторых выпадках гэта не абавязак малітвы, а матэрыяльны ўнёсак. Пры жаданні скарыстацца дыспенсацыяй вернікі некаторых польскіх дыяцэзій павінны скласці ахвяраванне на місійную дзейнасць альбо у адрас Карытас.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
З вядомым святаром развіталіся ў Магілёве. Пакінуць Беларусь вымушаны не толькі ён
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
-
Уратавалі ад інфаркту. Арцыбіскуп Кандрусевіч выпісаны са шпіталя пасля аперацыі на сэрцы
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу