Logo
Print this page

Беларусь пакінуў польскі святар пасля 30 гадоў служэння на Віцебшчыне

У паведамленні парафіі не называецца прычына завяршэння служэння святара.

Пацвердзілася інфармацыя аб непрацягу дазволу на служэнне ў Беларусі некаторым польскім святарам. Афіцыйна пра гэта не паведамлялася, але мы заўважылі, што адбылася развітальная Імша з адным са святароў.

Гэта францішканін, айцец Вальдэмар Куява, які служыў у Беларусі 31 год. З іх 26 гадоў ён аддаў служэнню ў парафіі і кляштары «Мястэчка Беззаганнай» ў вёсцы Удзела ў Глыбоцкім раёне, дзе з ім і развіталіся некалькі дзён таму.

У паведамленні парафіі не называецца прычына завяршэння служэння святара. Яму падзякавалі «за верны прыклад святарства, за малітву, ахвярнасць і сэрца, адкрытае для кожнага чалавека, за навуку веры, за падтрымку ў цяжкія хвіліны, за кожную святую Імшу і за дабро, якое пакінуў у сэрцах».

Што тычыцца двух іншых святароў, то іх лёс дакладна пакуль не вядомы вернікам. Прынамсі, у Браславе не было развітання з кусташам – верагодна, ён пакуль застаецца ў Беларусі.

Media

Last modified onАўторак, 19 Май 2026 14:51
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.